Новыя выданні

Пра часопіс

Дарагія чытачы, вы знаходзіцеся на інтэрнэт-старонцы штомесячнага  рэлігійнага часопіса «Ave Maria», які стаў адным з першых каталіцкім выданняў на роднай мове ў час духоўнага адраджэння на Беларусі. Ужо амаль два дзесяцігоддзі часопіс спадарожнічае беларускім вернікам у перажыванні найважнейшых падзеяў з гісторыі Касцёла, галоўных хрысціянскіх святаў, а таксама штодзённых духоўных праблемаў, якія неабходна вырашаць у духу веры...

А пачалося ўсё ў 1994 годзе пры Дабрачынным фондзе Маці Божай Фацімскай. Таму і назва часопіса ўзнікла адпаведная, і на блакітна-шэрай вокладцы першага нумара, аддрукаванага на газетнай паперы, была змешчана менавіта выява Маці Божай Фацімскай, а побач — радок з Яе фацімскага паслання: «Урэшце Маё Беззаганнае Сэрца затрыумфуе!».

З часам змяніўся, папрыгажэў знешні выгляд часопіса, але нязменным застаецца яго лагатып і яго асноўны марыйны кірунак. Вакол часопіса гуртуюцца вядомыя хрысціянскія пісьменнікі і паэты, прадстаўнікі навукі і інтэлігенцыі, святары і шматлікія вернікі. Калектыў аўтараў папаўняецца каталіцкай моладдзю, якая таксама далучаецца да гэтай евангелізацыйнай справы — несці людзям Божае Слова і пасланне Найсвяцейшай Марыі.
Божая падтрымка на гэтым амаль дваццацігадовым шляху суправаджалася таксама благаслаўленнем Яна Паўла ІІ, якое было атрымана на самым пачатку, у 1994 годзе.

Падтрымка Яна Паўла ІІ, а таксама святой памяці кардынала Казіміра Свёнтка, біскупаў і святароў адчуваецца і цяпер, дадае ўпэўненасці ў тым, што наша праца запатрабаваная і мае свой духоўны плён. Лісты і водгукі чытачоў дапамагаюць нам шукаць новыя кірункі ў гэтай дзейнасці, намацваць праблемы і патрэбы нашага часу, каб дапамагаць людзям знайсці на іх адказ.

Запрашаем вас, шаноўныя чытачы, да далейшага супрацоўніцтва! Дасылайце свае ідэі, пытанні і цікавыя сведчанні. Нам важна заставацца з вамі ў шчырым і даверлівым кантакце, бо пашырэнне хрысціянскага Дабравесця — наша з вамі агульная справа і абавязак.


Рэд.

 

Электронны архіў часопісаў за 2002–2010 гг.
знаходзіцца на старой версіі сайта «
AveMaria».

проститутки питер, на главной странице представлено огромное количество проституток спб, на

 
© 2017 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла