Кароткая біяграфія новапрызначанага біскупа

Яго Эксцэленцыя мансеньёр Аляксандр Яшэўскі SDB

Нарадзіўся 6 жніўня 1974 г. у г. Смаргонь Гро­дзенскай вобласці. У 1991 г. паступіў у салезіянскую духоўную семінарыю ў г. Чэрвіньск над Віслай (Польшча). Вывучаў філасофію ў салезіянскай духоўнай семінарыі ў г. Лодзь (Польшча) і тэалогію ў Папскім салезіянскім універсітэце ў Рыме, дзе атрымаў ступень ліцэнцыята дагматычнай тэалогіі. У 1998 г. склаў вечныя манаскiя абяцаннi ў Салезіянскай Кан­грэгацыі. Прэзбітэрскае пасвячэнне прыняў у 2000 г. у Смаргоні.

Займаў пасаду адміністратара парафіі ў в. Баруны, потым у в. Жодзішкі, выкон­ваючы адначасова абавязкі вікарыя парафіі ў Смаргоні. З 2001 г. па 2002 г. выконваў абавязкi дырэктара салезіянскай супольнасці ў п. Акцябрскі Маскоўскай вобласці і быў адказным за салезіянскі прэнавіцыят. Пасля вяртання ў Беларусь займаў пасаду адміністратара парафіі ў в. Жупраны. У перыяд 2003-2005 гг. быў сакратаром Спецыяльнай Акругі Салезіянскай Кангрэгацыі (Усходнееўрапейскай) з ся­дзібай у Маскве. З 2005 г. па 2008 г. займаў пасаду дырэктара салезіянскай супольнасці ў Мінску; з 2005 г. па 2011 г. быў адказным за салезіянскі араторый у Мінску. З 2005 г. па 2010 г. быў інспектарыяльным дарадцам Спецыяльнай Акругі Салезіянскай Кангрэгацыі з сядзібай у Маскве. З 2005 г. па 2010 г. быў старшынёй катэхетычнага аддзела Мін­ска-Магілёўскай архідыяцэзіі, выконваючы адначасова аба­вязкі вікарыя ў мінскай парафіі св. Яна Хрысціцеля. У перыяд 2006-2010 гг. быў членам катэхетычнай камісіі пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. У 2011 г. быў прызначаны дырэктарам салезіянскай су­польнасці ў Смаргоні; выконваў абавязкі вікарыя парафіі ў Смаргоні. З 2011 г. з’яўляецца адказным за салезіянскі прэнавіцыят для грамадзянаў Беларусі. З 2013 г. займае пасаду вікарыя і эканома Iнспектарыяльнай Дэлегатуры Варшаўскай Салезіянскай Інспекторыі імя св. Станіслава Косткі.

У 2014 г. прызначаны дырэктарам салезіянскай супольнасці ў Мінску і вікарыем парафіі св. Яна Хрысціцеля. 

З’яўляецца выкладчыкам дагматычнай тэалогіі ў Мін­скім тэалагiчным каледжы імя св. Яна Хрысціцеля.

Валодае беларускай, рускай, польскай i iтальянскай мовамі.

 
© 2019 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла