Новы Апостальскі Нунцый арцыбіскуп Габар Пінтэр прыбыў у Беларусь

 

18 жніўня ў Беларусь прыбыў новы Апостальскі Нунцый арцыбіскуп Габар Пінтэр. У Нацыянальным аэрапорце «Мінск» яго сустракалі ўсе члены Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. 

Падчас сустрэчы з мясцовымі біскупамі Апостальскі Нунцый Габар Пінтэр выказаў словы ўдзячнасці за цёплы прыём і адзначыў, што з вялікай радасцю прыступае да сваіх новых абавязкаў — прадстаўляць Святога Айца Францішка ў нашай краіне.

Падчас сустрэчы ў аэрапорце дыпламат распавёў, што на пачатку свайго служэння найперш хоча пазнаёміцца са становішчам вернікаў у Касцёле на Беларусі, пра які ўжо шмат чуў і чытаў, з тым, у якім стане знаходзіцца дыялог з Праваслаўнай Царквой, і заняцца іншымі пытаннямі. Апостальскі Нунцый адзначыў, што ў бліжэйшы час плануе наведаць усе каталіцкія дыяцэзіі нашай краіны.

Арцыбіскуп Габар Пінтэр распавёў, што два тыдні таму назад бачыўся са Святым Айцом Францішкам, з якім размаўляў пра нашую краіну і пра апошні візіт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі ў Вечны горад. Як адзначыў іерарх, гутарка таксама ішла пра магчымы візіт Святога Айца ў Беларусь. «Папа абяцаў мне, што зной­дзе час і адпаведную нагоду, каб наведаць Беларусь. Будзем працаваць у гэтым кірунку», — сказаў Апостальскі Нунцый.

Арцыбіскуп Габар Пінтэр быў прызначаны новым дыпламатычным прадстаўніком Святога Айца ў Беларусі 13 мая 2016 года. Да гэтага ён працаваў у дыпламатычных прадстаўніцтвах Святога Пасаду на Гаіці, у Балівіі, Швецыі, Францыі, на Філіпінах і ў Аўстрыі.

Новы прадстаўнік Святога Пасаду ў Беларусі валодае венгерскай, нямецкай, італь­янскай, англійскай, французскай, іспанскай, шведскай і рускай мовамі.

 


 Кс. Юрый Марціновіч.

Фота Аляксандры Шчыглінскай.

 
старые. проститутки брюнетки Красноярск. худые проститутки Екатеринбург. проститутки Курчатовский. Ночные бабочки: проститутки в Оренбурге Гифки. кабинет врача. Секс по материалам сайта . Большой ресурс с бесплатным порно видео
© 2020 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла