Дабрачынная лінія ў «Карытасе»

У цэнтры «Карытаса» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі дзейнічае дабрачынная лінія, пазваніўшы на якую Вы ахвяруеце невялікія грошы —13 тысяч беларускіх рублёў. Гэтыя грошы ідуць на справы дабрачыннасці, якія ажыццяўляе «Карытас», а таксама на падтрыманне жыццядзейнасці цэнтра. Калі Вы жадаеце зрабіць добрую справу і дапамагчы бліжняму, проста пазваніце са свайго хатняга тэлефона (з мабільнага тэлефона сэрвіс пакуль што не дзейнічае) на нумар 8 902 216 05 05, дачакайцеся гудка — і добрая справа зроблена! 

Робячы званок, Вы дапамагаеце збіраць грошы для ўтрымання і развіцця Дзіцячага дабрачыннага сацыяльна-рэабілітацыйнага цэнтра імя св. Лукі, у якім знаходзяцца дзеці з анкалогіяй; для арганізацыі службы псіхалагічнай дапамогі падапечным Дзіцячага дабрачыннага сацыяльна-рэабілітацыйнага цэнтра імя св. Лукі і абсталявання сэнсарнага пакоя ў гэтым цэнтры; для арганізацыі сацыяльнай рэабілітацыі дзяцей і моладзі з асаблівасцямі развіцця; для закупкі прадуктаў харчавання і іншай дапамогі найбольш церпячым; для распаўсюджвання інфармацыі аб дабрачыннай дзейнасці.

Пазваніце з хатняга тэлефона на нумар 8 902 216 05 05
і дапамажыце «Карытасу» дапамагаць іншым! 

Няхай Пан Бог Вам аддзячыць!

 
© 2019 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла