Святы Людвік Марыя Грыньён дэ Манфор

О Езу, які жывеш у Марыі!
(малітва святога Людвіка Марыі Грыньён дэ Манфора)

О Езу, які жывеш у Марыі,
прыйдзі і жыві ў слугах сваіх,
у духу Тваёй святасці,
у напаўненні Тваёю сілаю,
у праўдзе Тваіх цнотаў,
у дасканаласці Твайго шляху.
У еднасці Тваіх таямніцаў
утаймуй усялякую сілу непрыяцеляў
у Тваім духу дзеля хвалы Айца. Амэн.


Акт асабістага прысвячэння Беззаганнаму Сэрцу Марыі
(паводле св. Людвіка Марыі Грыньён дэ Манфора)

О Марыя, у Тваім Беззаганным Сэрцы кожнае стварэнне мае сваё месца, а неба і зямля захапляюцца Тваімі цнотамі і напаўняюцца іх водарам. Сёння я з вялікім захапленнем і пашанаю таксама ўваходжу, і ўжо назаўсёды, у райскі сад Твайго Беззаганнага Сэрца, бо Ты сама мяне да гэтага заахвочваеш у найбольш небяспечны для свету час.

Сёння і да канца маіх дзён, і на ўсю вечнасць — я цалкам Твой. Можаш абыходзіцца са мною так, як з усімі кветкамі Твайго саду: забраць мяне адсюль, хоць бы і сёння, і перанесці ў іншае месца, паліваць вадою суцяшэння або закрануць засухаю абыякавасці і працы, акружыць прыгожымі кветкамі блізкіх і прыязных людзей або цернямі нетаварыскіх і варожых. Можаш даць мне шчодры дастатак ежы або люты голад, заганы і няшчасці і нават адсячы ад каранёў жыцця і здароўя, але я ведаю — у Тваіх руках мне будзе лепш. Я хачу ва ўсім падабацца толькі Табе, о Містычная Ружа, Ружа мукі і хвалы, найпрыгажэйшая Кветка неба і зямлі.

Рабі са мною, што хочаш. Марыя, з гэтага моманту прызнаю, што ўсё, што мяне напаткае, будзе паходзіць ад Цябе. Я буду за ўсё дзякаваць Табе, нават калі часам будзе балюча, калі я не буду разумець, чаму са мною гэта здарылася. Нават пасля смерці я хачу навекі  быць у раі Твайго Беззаганнага Сэрца і толькі ў Ім праслаўляць Бога, а не іначай. Вазьмі мяне такім, якім я сёння ёсць, і ўчыні мяне такім, якім хочаш, каб цяпер і на працягу ўсёй вечнасці я існаваў для хвалы Бога. Амэн. 

 

Ранішні штодзённы акт ахвяравання
(паводле св. Людвіка Марыі Грыньён дэ Манфора)

О Найсвяцейшая Панна Марыя, Багародзіца, мая апякунка! Сённяшняю раніцаю я выбіраю Цябе за Пані, за Маці і за маю абаронцу. Даручаю Табе маё цела, маю душу, маё жыццё, маю смерць, маю вечнасць і ўсё, што хачу прасіць, каб Ты мела ласку прыняць мяне, нявартага, за слугу і дапамагла мне таксама стаць верным слугою Твайго любага Сына. Даручаю Табе, Найсвяцейшая Маці, маю сям’ю і сённяшні дзень. Ахіні мяне плашчом сваёй святасці, ахоўвай мяне ад усялякага зла і сатаны, заступайся за мяне перад Тваім Сынам, каб пастаянна спаўнялася ўва мне Яго святая воля. Амэн. Тваёй абароне аддаёмся...

 

Вячэрні штодзённы акт ахвяравання
(паводле св. Людвіка Марыі Грыньён дэ Манфора)

О Найсвяцейшая Панна Марыя, Багародзіца, мая апякунка, я выбіраю Цябе сённяшняй ноччу за Пані, за Маці і за маю абаронцу. Даручаю Табе маё цела, маю душу, маё жыццё, маю смерць, маю вечнасць і ўсё, што хачу прасіць, каб Ты мела ласку пры­няць мяне, нявартага, за слугу і дапамагла мне таксама стаць верным слугою Твайго любага Сына. Даручаю Табе, Найсвяцейшая Маці, маю сям’ю і сённяшні дзень. Даручаю Табе, Найсвяцейшая Маці, маю сям’ю і сённяшнюю ноч. Ахіні мяне плашчом сваёй святасці, ахоўвай мяне ад усялякага зла і сатаны, заступайся за мяне перад Тваім Сынам, каб пастаянна спаўнялася ўва мне Яго святая воля. Амэн. Тваёй абароне аддаёмся...

 

Літанія да святога Людвіка Марыі Грыньён дэ Манфора
(для прыватнага чытання)

Кiрые, элейсон, Хрыстэ, элейсон, Кiрые, элейсон,
Хрыстэ, пачуй нас, Хрыстэ, выслухай нас.

Ойча з неба, Божа,                  — змiлуйся над намi.
Сыне, Адкупіцель свету, Божа,   — змiлуйся над намi.
Духу Святы, Божа,                   — змiлуйся над намi.
Святая Тройца, Адзiны Божа,     — змiлуйся над намi.

 

Святая Марыя,                         — маліся за нас.
Святы Людвік Марыя Грыньён дэ Манфор,
Верны вучань Езуса Хрыста, Мудрасці Уцелаўлёнай,
Сэрца, паслухмянае Духу Святому,
Абвяшчальнік Крыжа і Ружанца,
Вязень Любові Езуса ў Марыі,
Сапраўдны настаўнік прысвячэння сябе Маці Божай,
Чалавек малітвы і пакоры,
Чалавек цішыні і аддалення ад свету,
Прыклад паслухмянасці і любові,
Вельмі адданы сын Касцёла,
Узор святара і місіянера,
Заснавальнік манаскіх супольнасцяў,
Прапагандыст служэння Касцёлу сярод свецкіх,
Сябра хворых і бедных,
Хрысціянскі выхаваўца моладзі,    — маліся за нас.

Святы Людвік Марыя Грыньён дэ Манфор,
                                               выпрасі для нас дух веры.
Святы Людвік Марыя Грыньён дэ Манфор,
                                               выпрасі для нас дух малітвы. 
Святы Людвік Марыя Грыньён дэ Манфор,
                                               выпрасі для нас зразуменне Крыжа.
Святы Людвік Марыя Грыньён дэ Манфор,
                                                выпрасі для нас сапраўднае прысвячэнне Марыі.
Святы Людвік Марыя Грыньён дэ Манфор,
                                               выпрасі для нас тваю любоў да Касцёла.
Святы Людвік Марыя Грыньён дэ Манфор,
                                               выпрасі для нас мужнасць у выпрабаваннях.
Святы Людвік Марыя Грыньён дэ Манфор,
                                               выпрасі для нас твой місійны дух.

Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,  — даруй нам, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, — выслухай нас, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, — змілуйся над намі.

Святы Людвік Марыя Грыньён дэ Манфор, заступіся за нас.

Молімся. Пане, Ты распаліў у сэрцы святога Людвіка Марыі Грыньён дэ Манфора шчырае жаданне абвяшчаць людзям Евангелле Твайго Сына. Дазволь, каб мы праз яго заступніцтва, пад кіраўніцтвам Марыі, былі паслухмяныя Твайму Духу і сталі нястомнымі апосталамі Твайго Валадарства, чулымі да голасу бедных і да служэння бліжнім. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн. 

 

Паводле: http://louisgrignion.pl
http://www.rozaniec.eu

 
© 2019 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла