Да святочнага стала

Рэцэпты для святочнага стала

Курыныя рулецікі з чарнаслівам

4 курыныя грудкі
500 г морквы
1 шклянка чарнасліву
1 ст. л. італьянскай прыправы (базілік, размарын, чабор, арэгана, маяран)
1,5-2 шклянкі курынага буллёну або буллёну з гародніны (можна выкарыстаць булёнавы кубік)
соль

  1. У курыным філе зрабіць падоўжны разрэз, не даходзячы да канца, каб, развярнуўшы, атрымаць у 2 разы большую паверхню. Злёгку адбіць, крыху пасаліць, пасыпаць прыправамі.
  2. На кожнае філе пакласці 5-6 шт. чарнасліву, звярнуць філе ў рулецік і скалоць зубачысткаю.
  3. Рулецікі злёгку абсмажыць з абодвух бакоў на алеі.
  4. Моркву нацерці на буйнай тарцы і раскласці на дне вогнетрывалай формы, зверху пакласці рулецікі, заліць булёнам. Форму прыкрыць фольгаю і запякаць у нагрэтай да 200° С духоўцы 20-30 хвілінаў.

 

Макоўнік

Для макавай начынкі (на 2 невялікія макоўнікі):

1 шклянка маку (можна больш)
1/2 шклянкі цукру (або больш, па гусце)
2 ст. л. мёду
1 шклянка любых здробленых арэхаў
2 ст. л. апельсінавых цукатаў
2-3 ст. л. разынак
3 ст. л. растопленага смет. масла
1 яйка

Мак 3 разы заліць кіпенем, зліваючы ваду. Затым праварыць мак, памешваючы, пакуль не выпарыцца вадкасць, 15-20 хвілінаў. Мак астудзіць, змалоць. Дадаць цукар і мёд па гусце. Масу можна разбавіць кіпенем да жаданай кансістэнцыі.

Разынкі загадзя замачыць у кіпені, роме або каньяку, дадаць разам з арэхамі, мёдам і цукатамі ў макавую масу, уліць растопленае масла і жаўток, размяшаць. У самым канцы дадаць узбіты бялок.

Для цукатаў:

1 апельсін
5 ст. л. з горкаю цукру
10 ст. л. вады

Апельсін добра вымыць (можна мяккаю шчоткаю). Зрэзаць верхні слой лупіны (да белагая слоя). Лупіну яшчэ раз прамыць, заліць вадою і варыць 10 хвілінаў. Ваду зліць, скурку астудзіць, потым нарэзаць саломкаю або кубікамі, пакласці ў каструлю, дадаць цукар і сок, выціснуты з гэтага ж апельсіна, і 10 ст. л. вады. Варыць на невялікім агні 10-15 хвілінаў, пакуль лупіны не стануць празрыстымі. У макавую масу для начынкі дадаваць разам з сіропам.

Гаспадыні на заметку

Галоўнае ў начынцы макоўніка — мак і арэхі. Астатнія інгрэдыенты можна замяніць па сваім гусце, напрыклад, цукаты — дробна нарэзанаю курагою, разынкі — фінікамі.

Для цеста:

30 г свежых або сухіх дражджэй
4 ст. л. цукру
1 пакецік ванільнага цукру або 1/2 ч.л. ванільнай эсенцыі
2 ст. л. мукі
1/2 шклянкі малака
100 г смет. масла або маргарыну
4 жаўткі (бялкі пакінуць для глазуры)
соль

  1. Развесці дрожджы ў цёплым малацэ з цукрам і дзвюма лыжкамі мукі, паставіць у цёплае месца на 15-30 хвілінаў, каб падняліся.
  2. Дадаць астатнія інгрэдыенты; растопленае масла дадаваць у канцы порцыямі, увесь час, замешваючы цеста. Цеста накрыць вільготным ручніком і паставіць у цёплае месца (прыкладна на 1 гадзіну).
  3. Раздзяліць цеста на 2 часткі, кожную раскатаць у квадрат таўшчынёю 5 мм. Выкласці на квадраты макавую масу так, каб яна не даходзіла да краёў на 2 см. Скруціць рулеты, сочачы, каб падчас скручвання начынка не вылезла з цеста.
  4. Выпякаць 30-35 хвілінаў да залацістага колеру ў духоўцы, нагрэтай да 200°С.

Яшчэ цёплы макоўнік паліць глазураю і пасыпаць макам або ўпрыгожыць цукатамі (можна проста пасыпаць цукроваю пудраю).

Для глазуры:

2 бялкі (можна выкарыстоўваць усе 4 бялкі, павялічыўшы колькасць пудры)
1,5 шклянкі цукровай пудры
1-2 ч. л. лімоннага соку

Бялкі ўзбіць з цукроваю пудраю і лімонным сокам. Калі глазура не выкарыстоўваецца адразу, то накрыць яе харчоваю плёнкаю, каб паверхня не высыхала.

Гаспадыні на заметку

Каб зрабіць узоры з глазуры, трэба выкласці яе ў поліэтыленавы пакет, скруціць у выглядзе кулька, адрэзаць вугалок і, выціскаючы глазур, «маляваць» ёю на паверхні макоўніка.

 

Журавінавы кісель

1,5 шклянкі журавінаў
1 шклянка цукру
3 шклянкі вады
3 ст. л. крухмалу

  1. Журавіны перабраць, прамыць. Дадаўшы цукар (па гусце) і 1 шклянку вады, раздрабіць ягады міксерам (блэндэрам) або працерці праз сіта. Заліць раздробленыя або перацёртыя ягады астатняй вадою, давесці да кіпення, варыць 1 хвіліну. Пакінуць на 15 хвілінаў, каб настаяўся адвар.
  2. Звараныя ягады працадзіць праз сіта. Працэджаны адвар давесці да кіпення.
  3. Крухмал развесці ў некалькіх лыжках халоднай вады, памешваючы, уліць струменьчыкам у гарачы адвар, размяшаць, давесці да кіпення, зняць з агню.

Гаспадыні на заметку

  • Кісель можна падаваць з узбітаю смятанкаю.
  • Колькасць крухмалу залежыць ад таго, як будзе падавацца кісель. Для больш густога кісялю трэба ўзяць больш крухмалу.

Паводле: Новикова, М. Рождество. Традиционные и современные блюда
к праздничному столу. — Минск: Конфидо, 2009.

 

 
© 2019 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла