Далучайся і будзь місіянерам дзейснай любові для свайго народа! Калядныя акцыі «Карытаса»

Знакі ўвагі, любоў, клопат патрэбныя кожнаму чалавеку. Дабрачыннае каталіцкае таварыства «Карытас» Мінска-­Магілёўскай архідыяцэзіі з нагоды свята Божага Нараджэння будзе праводзіць акцыі, каб падтрымаць і парадаваць людзей, якія знаходзяцца ў патрэбе. Заахвочваем вас далучацца да дабрачыннасці, каб у нашых учынках любові людзі пазнавалі любячага Бога.


 «Зімовая дапамога бліжнім» — гэта акцыя дапамогі ў адзін з тыдняў Адвэнту, якая заключаецца ў аказанні матэрыяльнай дапамогі — звычайна ў выгля­дзе харчовых прадуктаў — тым, каму гэта найбольш патрэбна. У мінулым годзе валанцёры і супрацоўнікі «Карытаса» дапамаглі жыхарам з чавускай парафіі, якая знаходзіцца за 300 км ад Мінска.

«Калядная дапамога дзецям» — гэта традыцыйная акцыя мінскага «Карытаса» па зборы сродкаў на ўтрыманне Дзіцячага цэнтра імя святога Лукі ў Ляскоўцы, дзе пражываюць хворыя на анкалогію дзеці, якія праходзяць лячэнне ў Бараўлянах. У акцыі можа прыняць удзел кожны, хто набудзе адмыслова падрыхтаваныя свечкі — іх у кожную нядзелю Адвэнту бу­дуць распаўсюджваць у касцёлах Мінска валанцёры арганізацыі.

«Святы Мікалай стукае ў дзверы» — акцыя, якую право­дзяць валанцёры і супрацоўнікі «Карытаса» для дзяцей з Дзіцячага цэнтра імя святога Лукі.

«Дзяліся аплаткаю — дзяліся міласэрнасцю» — так называецца штогадовая сустрэча валанцёраў і ўсіх супрацоўнікаў «Карытаса», а таксама спонсараў на супольнай Эўхарыстыі, пасля якой адбываецца традыцыйнае дзяленне аплаткаю. Звычайна сустрэча праводзіцца ў Ляскоўцы. Далучыцца да правядзення гэтых акцый, прапанаваць свае ідэі для новых акцый, больш зразумець дзейнасць арганізацыі «Карытас» і стаць яе пастаянным валанцёрам запрашаюцца добраахвотнікі ўсіх узростаў і відаў дзейнасці.

Як фінансава можна дапамагчы дзейнасці «Карытаса»?

1. Рэквізіты для ахвяраванняў у банку: УНП 101131305, ОКПО 37416965, р/р 3135000000021 у філіяле 510 ААТ «АСБ Беларусбанк», код 603.
2. Ахвяраванні праз сістэму «Разлік» (ЕРИП):
Выберыце ў плацёжным тэрмінале пункты ў наступным парадку:
— Сістэма «Разлік» (ЕРИП);

— Ахвяраванні, дабрачын­насць;
— «Карытас».

«Карытас» — гэта служэнне з любоўю Богу і свайму народу!


Аксана Ючкавіч
Надрукавана ў «Ave Maria» № 12 (261) 2016.

 
© 2019 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла