Святыя пра Найсвяцейшае Сэрца Пана Езуса

 Святая Маргарыта Марыя Алякок:

«Як прыемна паміраць, ка­лі пры жыцці пастаянна ўша­ноўвалася
Найсвяцейшае Сэрца Таго, Хто будзе цябе судзіць».

Святая Тэрэза Авільская:

«Уся сутнасць у тым, каб мы цалкам і беспаваротна
аддалі сябе ва ўласнасць Сэрцу Езуса
і нічым не абмяжоўвалі Ягонага дзеяння ў нас».

Святая Эльжбета ад Св. Трой­цы:

«Ніколі Сэрца Настаўніка не было так перапоўнена любоўю,
як у апошнюю гадзіну, калі Ён павінен быў адысці...»

Святы Ян ХХІІІ:

«Гэтае набажэнства назаўсёды застанецца найбольш дзейсным
у маім духоўным развіцці...
Я павінен жыць толькі для Найсвяцейшага Сэрца Езуса...
Я — святар Сэрца Езуса».

Святая Фаўстына Ка­валь­ская:

«Пасля аднаўлення манаскіх абяцанняў і святой Камуніі
я раптам убачыла Пана Езуса, які сказаў мне ласкава:
Дачка Мая, глядзі на Маё міласэрнае сэрца.
Калі я ўгледзелася ў гэта Найсвяцейшае Сэрца,
выйшлі тыя самыя прамяні, якія ёсць на гэтым абразе, —
як кроў і вада, і я зразумела, якая вялікая міласэрнасць Пана...»

Святы Ян Павел ІІ:

«У Сэрцы Хрыста — пасланне да кожнага чалавека;
яно прамаўляе таксама да сучаснага свету.
У грамадстве, у якім усё хутчэй развіваецца тэхніка і інфарматыка,
у якім мы ахопленыя тысячамі супярэчлівых памкненняў,
чалавек можа згубіць свой уласны стрыжань.
Паказваючы нам сваё Сэрца, Езус найперш нагадвае,
што менавіта там, унутры чалавека,
вырашаецца лёс кожнага, робіцца выбар паміж смерцю
і жыццём у яго канчатковым вымярэнні».

 
© 2019 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла