Тры крокі супраць страху

Унутраны хаос, які пануе ў душы, часта выклікае ў нас дакучлівыя думкі і пачуцці, не дае разабрацца з тым, што мы насамрэч адчуваем, змушае дранцвець са страху або ўцякаць ад сваіх перажыванняў. Што ж трэба рабіць, каб  не стаць ахвяраю ўласных думак і пачуццяў, а стаць іх сведкам і тым самым змяняць стаўленне да свайго страху?


1. Дазволіць сабе пачуцці

Часта мы спрабуем змагацца са страхам, але не адважваемся непасрэдна сутыкнуцца з тым, чаго баімся, перажыць уласныя пачуцці. Мы ставім знак роўнасці паміж сабою і тым, што адбываецца ў нашых галовах, такім чынам дазваляючы думкам панаваць над намі, забываючыся, хто мы ёсць насамрэч. 

2. Заставацца непахіснымі ў страху

Як захаваць спакой, калі страшна? Калі гэта атрымаецца, мы зможам адрозніць страх ад таго, што яго выклікае, і ўбачым розніцу паміж страхам як звычайным пачуццём і вобразам, які імгненна нараджаецца ў нас у галаве. Каб заставацца спакойнымі, трэба вучыцца, па-першае, не ўцякаць, а ў цішыні сэрца станавіцца тварам у твар з уласным страхам, па-другое, дазволіць страху існаваць і, па-трэцяе, пазбаўляцца ад вобразаў, якія ён стварае ў нашым уяўленні. Гэта дапаможа нават сярод хаосу захоўваць унутраную цішыню і ўпэўненасць — быць не ахвяраю страху, а яго сведкам, убачыць свой страх у іншым святле. 

3. Паглядзець на свой страх

Каб спазнаць прыроду свайго страху, паглядзіце яму проста ў вочы замест таго, каб углядацца ў вобразы, якія ён стварае ў нас у галаве. Ніводная эмоцыя — ні страх, ні злосць, ні зайздрасць — не вытрымае прамога позірку. 

Унутраны спакой дазваляе чалавеку захоўваць кантроль над сваімі эмоцыямі і пазбаўляцца ад страхаў, якія з’яўляюцца толькі напластаваннем думак і пачуццяў і непрыемнаю цялеснаю напружанасцю. Магчыма, у нас не адразу атрымаецца адкінуць звычку быць ахвяраю і стаць замест гэтага назіральнікамі, але паступова можна навучыцца адрозніваць простыя думкі і пачуцці ад разумовай блытаніны і адкрываць у сабе ўпэўненасць і спакой, якія ўзрастаюць у Божай цішыні. 


Падрыхтавала Юлія Шэдзько
Паводле кнігі Марціна Лэрда OSA
«У краіне цішыні»

 
старые. проститутки брюнетки Красноярск. худые проститутки Екатеринбург. проститутки Курчатовский. Ночные бабочки: проститутки в Оренбурге Гифки. кабинет врача. Секс по материалам сайта . Большой ресурс с бесплатным порно видео
© 2020 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла