«Ave Maria» — чвэрць стагоддзя разам з вамі! Конкурс да 25-годдзя часопiса

Дарагія сябры! У 2019 годзе мы адзначаем юбілей нашага часопіса. Ужо 25 гадоў мы разам з вамі, каб дзяліцца вераю, малітваю і хрысціянскім пакліканнем.

З гэтай нагоды мы аб’яўляем конкурс чытацкай творчасці ў любых жанрах. Дасылайце нам свае апавяданні, вершы, эсэ, сведчанні, успаміны, фота, відэа і іншыя працы, да стварэння якіх вас натхніў часопіс «Ave Maria». Адзіная ўмова: конкурсная праца павінна быць абавязкова звязаная з часопісам «Ave Maria».

Працы на конкурс прымаюццада 1 лістапада 2019 года.

Калі ласка, дасылайце іх, абавязкова пазначаючы сваё імя, прозвішча, узрост і месца жыхарства (пажадана таксама парафію), на адрас: а/с 101, 220002 г. Мінск-2, часопіс «Ave Maria» або на e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Лепшыя працы ў кожным жанры будуць узнагароджаныя, а таксама з’явяцца ў часопісе і на нашым сайце.

 
© 2019 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла