Што ж прыгатаваць? Рэцэпты на вігілійны стол

Грыбная поліўка

- сушаныя баравікі (альбо звараныя грыбы і 1,5 л грыбнога адвару)
- 3 ст. л. пшанічнай мукі
- соль і перац
- чабор (па жаданні)

1. Сушаныя грыбы прамыць, заліць кіпенем. Пасля таго як вада астыне, выняць грыбы, даць настою адстаяцца (пакуль на дне не асядзе мажлівы пясок). У каструлю пераліць чысты настой, пакласці замочаныя грыбы, уліць 1–1,5 літры вады, пасаліць і варыць 1–1,5 гадзіны на невялікім агні.

2. Грыбны адвар развесці вадою, давесці да кіпення, дадаць нарэзаныя грыбы, соль, молаты чорны перац. Для прыдання «ляснога водару» дадаць чабору.

3. У асобнай пасудзіне развесці муку ў невялікай колькасці вады. Старанна размяшаць да кансістэнцыі смятаны, разбавіць некалькімі лыжкамі гарачага грыбнога адвару (каб не было камякоў) і размяшаць. Затым, памешваючы, уліць мучны замес.

Звычайна поліўка гатуецца непасрэдна перад падачай на стол, бо густыя супы падаграваць непажадана.

 

Рыбныя рулецікі

- 500–600 г рыбнага філе
- 250 г грыбоў (любых, можна замарожаных)
- ½ ч. л. кары
- ½ ч. л. куркумы
- 50 г жоўтага сыру
- шчопец сафлору альбо шафрану (па жаданні)
- 1 кубік булёну з рыбы альбо гародніны
- 3 ст. л. мукі
- соль, перац

1. Грыбы абсмажыць на алеі, пасаліць. Рыбнае філе злёгку пасаліць, паперчыць. Сыр парэзаць невялічкімі брусочкамі. На кожны кавалак філе пакласці некалькі грыбоў, брусок сыру, закруціць у рулет, скалоць зубачысткай.

2. Булённы кубік развесці ў шклянцы кіпеню. Муку абсмажыць на 1 ст. л. алею, уліць булён, старанна памешваючы, загатаваць соус.

3. Дадаць 1 шклянку вады, кары, куркуму, шафран, прыправіць соллю і перцам па густу.

4. Пакласці рыбныя рулецікі ў соус, тушыць на слабым агні да гатоўнасці 10-15 хвілін. Зверху ўпрыгожыць падсмажанымі грыбамі.

 

Калядныя аладкі з макам

Прыкладна на 30 аладак:

- 20 г свежых альбо 1 ст. л. сухіх дражджэй
- 2 шклянкі цёплай вады
- 1 ч. л. цукру
- 3 шклянкі мукі
- шчопец солі
- алей

Для макавай масы:

- 1 шклянка маку
- мёд і цукар па густу

1. Дрожджы развесці ў невялікай колькасці вады з цукрам і некалькімі лыжкамі мукі, старанна размяшаць, дадаць астатнюю муку, замясіць цеста (да кансістэнцыі густой смятаны). Паставіць у цёплае месца на 30–45 хвілін, потым перамяшаць і даць падысці яшчэ раз.

2. На патэльню выкладваць прыкладна па 1 лыжцы цеста. Смажыць аладкі да залацістага колеру з абодвух бакоў. Цеста цягнецца, таму зручней яго выкладваць дзвюма лыжкамі, папярэдне абмакнуўшы іх у халоднай вадзе.

3. Падрыхтаваць макавую масу: мак 3 разы заліваць кіпенем, зліваючы ваду. Затым давесці да кіпення і варыць, памешваючы, пакуль вада не выпарыцца, 15–20 хвілін. Астудзіць мак, змалоць, дадаць мёд і цукар. Масу можна развесці кіпячонай вадой да жаданай кансістэнцыі.

4. Гатовыя аладкі заліць макавай масай. Па жаданні, можна дадаць разынкі, курагу, арэхі.

 

«Вясёлыя пернікі»

Для цеста (на 30 пернікаў):

- 200 г масла
- 2,5 шклянкі мукі
- 1 шклянка цукру
- 2 жаўткі
- 1,5 ч. л. молатай карыцы
- 1 ч. л. молатага імбіру
- ½ ч. л. молатага гваздзіка
- ½ ч. л. молатага мускатнага арэха
- 2 ст. л. какавы
- 6 ст. л. мёду
- 2 ч. л. разрыхляльніка для цеста

1. Мяккае масла змяшаць з цукрам, мёдам і жаўткамі (і з патакай, калі ёсць). Дадаць (прасеяную) муку з прыправамі, какаваю і разрыхляльнікам.

2. На пасыпанай мукой паверхні раскатаць цеста (цеста можна пасыпаць дробным цукрам, каб было лягчэй раскатваць). Формачкамі для печыва выразаць фігуркі чалавечкаў, зорачак, яблыкаў і інш. Выкласці фігуркі на засцеленую пергаментам альбо змазаную маслам бляху.

Выпякаць у духоўцы пры 200°С 10 хвілін. Гатовыя пернікі астудзіць, пакрыць узорамі з глазуры.

Для глазуры:

- 2 бялкі
- 1,5 шклянкі прасеянай цукровай пудры
- 1-2 ч. л. лімоннага соку

Бялкі ўзбіць з лімонным сокам і пудрай да кансістэнцыі густой смятаны. Калі маса атрымалася занадта вадкая, дадаць яшчэ трохі пудры.

Глазуру можна падфарбаваць харчовымі альбо натуральнымі фарбавальнікамі. Бурачны сок, сок з вішні, маліны даюць розныя адценні чырвонага колеру, сок з морквы – жоўты колер, сок мяты ці шпінату – зялёны, чарніцы – пурпурны колер.

 

Яшчэ болей рэцэптаў вы можаце знайсці ў кнізе Марыны Новікавай «Рождество» (выд-ва «Канфіда», Мінск, 2009), якую можна знайсці ў «Духоўнай кнізе» (Мінск, Багдановіча, 25).


Паводле: Марына Новікава, «Рождество»,
выд-ва «Канфіда», Мінск, 2009.

 

 

 

 
© 2019 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла