Сакрэт другой запаведзі

Трэцяя нядзеля Вялікага посту — 11 сакавіка 2012 г.
Чытанні: Зых 20, 1–17; Пс 19 (18), 8. 9. 10. 11.; 1 Кар 1, 22–25
Евангелле паводле Яна 2, 13–25

У першым чытанні з сённяшняй літургіі Слова мы чуем дзесяць Божых запаведзяў. Святы Аўгустын кажа, што жыць паводле Дэкалогу — значыць прайсці першы этап у станаўленні вольнага чалавека. Другім узроўнем свабоды ён называе ажыццяўленне васьмі благаслаўленняў, якія Езус пералічыў, прапаведуючы на гары.

Сёння я хачу звярнуць вашую ўвагу на другую запаведзь Дэкалогу, якая заахвочвае нас паразважаць над нашай малітвай: «Не ўжывай імя Пана Бога твайго дарэмна». Гэта значыць — добра маліся, сустракайся з Богам такім чынам, каб гэтая малітва была праслаўленнем Бога і паступова перамяняла тваё жыццё. Святыя (напрыклад, святы Францішак Сальскі) кажуць, што для таго, каб духоўна ўзрастаць, дарослы чалавек павінен штодня прысвячаць каля гадзіны часу на разважанне пра Божыя справы. Было б цудоўна штодня прысутнічаць на святой Імшы і асабіста слухаць (чытач, ці ты слухаеш Яго?), што кажа табе Пан Бог у чытаннях Святога Пісання. Гэта два незаменныя спосабы сустрэцца з Богам, і яны прыносяць чалавеку найбольш шчасця і Божай ласкі. Добрым дапаможнікам для тых, хто хоча навучыцца маліцца, з’яўляецца малітоўнік. Я раю таксама паразмаўляць на тэму малітвы з добрым духоўным кіраўніком, а таксама пачытаць добрую кнігу пра малітву. Ружанец і Вяночак да Божай Міласэрнасці дазваляюць нам маліцца і ў падарожжы, і ў  чарзе. Кожная хвіліна прыдатная, каб спантанна звярнуцца да Бога з просьбаю і, што яшчэ лепш, з падзякаю. У сённяшнім урыўку з Евангелля мы чытаем, што Езус «сам ведаў, што было ў чалавеку». Магчыма, мы не згадваем штодня пра гэтыя словы са Святога Пісання, але Пан Езус, які ведае, што ў нас крыецца, ведае таксама пра нашыя слабасці і глупсты, і толькі Ён можа перамяніць іх у моц і мудрасць (пар. 1 Кар 1, 22–25). У сустрэчы з Езусам мы перш за ўсё пазнаем Яго любоў, і ў бляску гэтай любові прызнанне сваіх слабасцяў і глупстваў вядзе нас не да роспачы, а да моцнага даверу Богу, каб падмуркам нашага жыцця станавіліся Ён і Яго мудрасць, заключаная ў Дэкалогу і васьмі благаслаўленнях. Няхай падчас Вялікага посту выкананне другой запаведзі вядзе нас да больш глыбокай, поўнай веры і любові сустрэчы з Богам. Толькі з сапраўднай сустрэчы з Богам у малітве вынікае сапраўдная свабода Божых дзяцей. І на заканчэнне гэтага разважання спытаемся ў саміх сябе: «Калі я ў апошні раз чытаў добры каментар да дзесяці запаведзяў?»


Айцец Раман Шульц ОР

 
старые. проститутки брюнетки Красноярск. худые проститутки Екатеринбург. проститутки Курчатовский. Ночные бабочки: проститутки в Оренбурге Гифки. кабинет врача. Секс по материалам сайта . Большой ресурс с бесплатным порно видео
© 2020 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла