Аздараўленне

Чацвёртая нядзеля Вялікага посту — 18 сакавіка 2012 г.
Чытанні: 2 Кр 36, 14–16. 19–23;  Пс 137 (136), 1–2. 3. 4–5. 6; Эф 2, 4–10
Евангелле паводле Яна 3, 14–21

Езус прыйшоў не для таго, каб асудзіць нас. Ён прыйшоў для таго, каб збавіць нас. Магчыма, нам было б нашмат лягчэй пагадзіцца з тым, што Езус прыйшоў асудзіць нас. Чаму? Нашы злачынствы, няправільныя паводзіны, грэх, безумоўна, патрабуюць пакарання. Калі мы сурова не пакараем таго, хто правініўся, гэта будзе «непедагагічна», ён не навучыцца, што так рабіць нельга. Дастаткова звярнуцца да юрыдычнага права: кара роўная злачынству. Ці Езус быў бы недавучаным педагогам, няўдалым псіхолагам, дрэнным правазнаўцам?

Не. У Яго няма патрэбы асудзіць нас, бо ў нас саміх дастаткова асуджэння. Успомнім, як нам цяжка прабачыць іншаму чалавеку, як мы становімся «калекцыянерамі» сваіх крыўдаў, абражаемся, не хочам растлумачыць, што здарылася, і нават перарываем усе стасункі. На жаль, мы часта не можам прабачыць і самім сабе, і ў гэтым выпадку таксама паводзім сябе як заўзятыя «калекцыянеры».

Што робіць доктар, калі да яго на прыём прыходзіць чалавек са зламанай нагой? Ламае яму другую? Вядома ж, не. Таксама і Езус, калі бачыць нас, такіх параненых, такіх няздольных да прабачэння, не пакідае на нас яшчэ аднаго непрабачэння, яшчэ аднаго пакарання. Ён хутчэй пакажа, што значыць збаўленне. Першае — гэта аздараўленне сэрца, аздараўленне адносінаў з самім сабою. Другое — гэта абстрагаванасць ад уласнай асобы і скіраванасць на знешняе, на адносіны з іншым чалавекам. Так заўжды бывае, што здаровы чалавек шукае супольнасці, адкрываецца свету. Як адбываецца гэтае аздараўленне? У сакрамэнце паяднання, у заступніцкай малітве. Я нядоўга з’яўляюся спаведнікам, каля паўгода, а мог бы напісаць некалькі кніг, пералічваючы цуды, сведкам якіх я стаў. Але існуе таямніца споведзі, таму гэтыя старонкі павінны застацца пустымі. Самае важнае, што аздараўленне магчымае, а Езус насамрэч збаўляе. Ён прыйшоў дзеля таго, каб мы вярнуліся ў Рай: туды, дзе знаходзіцца наша Айчына.


Айцец Тамаш Міка ОР

 
старые. проститутки брюнетки Красноярск. худые проститутки Екатеринбург. проститутки Курчатовский. Ночные бабочки: проститутки в Оренбурге Гифки. кабинет врача. Секс по материалам сайта . Большой ресурс с бесплатным порно видео
© 2020 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла