Сэнс служэння

Пятая нядзеля Вялікага посту — 25 сакавіка 2012 г.

Чытанні: Ер 31, 31–34;  Пс 51 (50), 3–4. 12–13. 14–15; Гбр 5, 7–9
Евангелле паводле Яна 12, 20–33

У Евангеллi не аднойчы можна сустрэць скіраваны да нас заклiк Езуса Хрыста тэрмінова распачаць барацьбу з эгаiзмам. Менавiта эгаiзм трывала замацаваўся ў cэрцы кожнага чалавека i вельмi часта паралiзуе ў iм жаданне служыць свайму блiжняму. Тым больш, мала хто мае адвагу рабiць дабро чалавеку, які некалi яго пакрыўдзiў або і цяпер дрэнна да яго ставiцца. Бог, Стварыцель чалавека, нездарма заклiкае нас выбіраць дарогу самаахвярнасці i служэння, а не самалюбства. Заклiкае таму, што найлепш ведае сэрца чалавека, ведае, што яму патрэбна для самарэалiзацыi i шчасця, і перадусiм, што патрэбна яму для збаўлення. Менавiта служэнне блiжняму (а служыць блiжняму — гэта значыць служыць Богу) вызваляе чалавека ад эгаiзму, дапамагае яму развiвацца i станавiцца ўсё больш адданым справам Божым. Таму, паводле Божай логiкi, «памерцi» для сябе i для свету — значыць нарадзiцца для Бога i свайго блiжняга.

У 1994 годзе Мацi Тэрэза з Калькуты, выступаючы перад студэнтамi рымскага ўнiверсiтэта «La Sapienza», сказала наступныя словы: «Вынiкам цiшынi ёсць малiтва, з малiтвы нараджаецца вера, з веры — любоў, з любовi распачынаецца служэнне, а служэнне дае ўнутраны супакой». Прыслухаемся ж да словаў святой жанчыны, якая ўсё сваё жыццё прысвяцiла служэнню Богу i блiжняму.


Айцец Віталь Сапега ОР

 
старые. проститутки брюнетки Красноярск. худые проститутки Екатеринбург. проститутки Курчатовский. Ночные бабочки: проститутки в Оренбурге Гифки. кабинет врача. Секс по материалам сайта . Большой ресурс с бесплатным порно видео
© 2020 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла