Выбіраю любоў

Пальмовая нядзеля — 1 красавіка 2012 г.
Чытанні: Іс 50, 4–7; Пс 22 (21), 8–9. 17–18а. 19–20. 23–24; Флп 2, 6–11
Евангелле паводле Марка 15, 1–39

Літургія Пальмовай нядзелі дзівіць дыяпазонам настрояў. Яна распачынаецца з трыумфальнага ўваходу Езуса ў Ерузалем, а заканчваецца ганебным укрыжаваннем. Адзін натоўп скандуе: «Гасанна Сыну Давіда!», а другі: «Укрыжуй Яго!» Варта паразважаць над зменлівасцю настрояў натоўпу: ад праслаўлення да нянавісці. Аднак перадусім трэба звярнуць увагу на духоўную сталасць Езуса. Ён любіць без умоваў. Людзей, якія крычаць Пілату «ўкрыжуй!», Езус любіць гэтаксама, не менш, чым тых, хто сцеле перад Ім пальмовыя галінкі (хто ведае, можа, гэтыя людзі былі і ў адным, і ў другім натоўпе). Любоў Езуса не ўзнікае як рэакцыя на ўласны поспех. Любоў Езуса — гэта выбар Яго волі, таму яе не маглі забіць варожыя крыкі натоўпу.

У гэтым кантэксце праяўляецца свабода Хрыста. Ён — не марыянетка, якой можна пакіраваць звонку. Яго справа, Яго любоў маюць выток у Ім самім, не з’яўляючыся адбіткам чужых пачуццяў і дзеянняў. Яго любоў не змяняецца пад уплывам людской варожасці. Гэта не недахоп успрымання, не таўстаскурасць. Нянавісць і здрада без сумневаў вельмі балючыя, але нават гэты боль тады не здольны забіць любоў. Тую любоў, якая стрывае нават, што яе не любяць.

Таму любоў — гэта перадусім выбар, а не настрой або эмацыйны стан. Выбіраючы любоў, я станаўлюся ў пэўнай ступені безабаронным перад свабодаю іншага чалавека, які зусім не павінен адказваць на маю любоў. Але з іншага боку, Хрыстовая ласка чыніць мяне нечакана свабодным: я магу любіць нават тады, калі сустракаюся з нянавісцю і неразуменнем. Я магу любіць нават тады, калі мяне раніць крыўда. Я не павінен адказваць нянавісцю. У любых умовах я магу выбраць любоў.

Я люблю, бо люблю… Такая любоў збаўляе свет.


Айцец Крыштаф Коц’ян ОР

 
старые. проститутки брюнетки Красноярск. худые проститутки Екатеринбург. проститутки Курчатовский. Ночные бабочки: проститутки в Оренбурге Гифки. кабинет врача. Секс по материалам сайта . Большой ресурс с бесплатным порно видео
© 2020 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла