Знакі любові

Другая Велікодная нядзеля — 15 красавіка 2012 г.
Чытанні: Дз 4, 32–35; Пс 118 (117), 2–4. 16–18. 22–24; 1 Ян 5, 1–6
Евангелле паводле Яна 20, 19–31

Колькі разоў бывала, што ты, выходзячы з кватэры, вяртаўся, каб праверыць, ці добра зачыненыя дзверы, ці выключаны прас, ці перакрыты газ. Калі купляеш пыласос, ты правяраеш, ці добра ён збірае пыл, ці шумна працуе. Калі набываеш машыну, ты адкрываеш капот, каб паглядзець на рухавік, дакрануцца да яго. Ты сядаеш за стырно, каб праехацца, паслухаць, як працуе рухавік, праверыць тармазы. У сваім жыцці мы няспынна нешта правяраем. Дзеля чаго? Нам не даспадобы быць ашуканымі ў рэчах, а тым больш у людзях.

Апостал Тамаш таксама правяраў. Мы займаемся праверкаю ў самых нязначных выпадках, ён жа правяраў у сітуацыі, якая павінна была стаць вырашальнай у ягоным жыцці. Тут узнікае нешта большае, чым звычайная праверка. Сітуацыя, у якую трапляе апостал, непаўторная. Самы блізкі яго сябра ізноў жывы, Ён уваскрос. Але ці ж гэта насамрэч Ён? Трэба мець доказы, дакладныя, пэўныя, якіх ніхто не здолее сфальсіфікаваць. Гэты сябра — выключная асоба, той, каму я давяраю, той, хто ахвяраваў за мяне жыццё, той, хто прапануе мне жыццё вечнае. Адзіным пэўным доказам могуць быць раны Езуса, сляды любові, якія Ён павінен мець на сабе. Без слядоў любові, доказаў любові, Езус не быў бы варты веры.

Любоў — гэта не прыгожыя словы. Любоў — гэта, як спявае гурт «Happysad», не малыя і вялікія падарункі. Любоў патрабуе доказаў. Любоў без доказаў, якія можна ўбачыць, да якіх можна дакрануцца, якія можна праверыць, не вартая веры. Тамаш — не малаверны, ён увасабляе сабою прагненне сапраўднай любові, да якой можна дакрануцца, якую можна ўбачыць, узяць у рукі, паказаць і прамовіць: «Паглядзі, вось яна, любоў».


Айцец Тамаш Міка ОР

 
старые. проститутки брюнетки Красноярск. худые проститутки Екатеринбург. проститутки Курчатовский. Ночные бабочки: проститутки в Оренбурге Гифки. кабинет врача. Секс по материалам сайта . Большой ресурс с бесплатным порно видео
© 2020 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла