Святы Айцец прыняў прашэнне біскупа Уладзіслава Бліна аб адстаўцы

25 лютага 2013 г. папа Бэнэдыкт XVI прыняў прашэнне біскупа Уладзіслава Бліна аб адстаўцы ў выкананні паслугі пастырскага кіравання Віцебскай дыяцэзіяй у Беларусі, згодна з кан. 401 § 2 Кодэкса Кананічнага Права. Адначасова Святы Айцец прызначыў Апостальскім Адміністратарам sede vacante et ad nutum Sanctae Sedis Віцебскай дыяцэзіі ксяндза прэлата Францішка Кіселя, да гэтага Генеральнага вікарыя той жа дыяцэзіі.

Канон 401§ 2 Кодэкса Кананічнага Права гаворыць, што «дыяцэзіяльнаму біскупу, які па слабасці здароўя ці іншай важнай прычыне будзе не цалкам здольны выконваць свае абавязкі, настойліва прапануецца падаць просьбу аб адстаўцы».

 
© 2019 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла