«Дзякуй за вернасць любові...»

10 кастрычніка ў Беларусь прыбыў новы нунцый Апостальскай Сталіцы арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці.

Арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці нарадзіўся 7 кастрычніка 1955 г. у  Вероне (Італія). Святарскае пасвячэнне атрымаў 29 мая 1982 года.

Cкончыў факультэт Усходніх моваў і літаратуры пры Венецыянскім дзяржаўным універсітэце «Ca Foscari», а таксама атрымаў вучоную ступень магістра навукі святой літургіі пры Папскім літургічным інстытуце імя св. Анзэльма ў Рыме.

У 1985 г. паступіў на служэнне ў Апостальскую Сталіцу ў Кангрэгацыю па справах усходніх Касцёлаў. Да свайго прызначэння Апостальскім нунцыем у Беларусі ён нёс служэнне ў Грузіі, Арменіі і Азербайджане.

Шчыра жадаем Яго Эксцэленцыі багатага плёну і шчодрага Божага благаслаўлення ў апостальскай і дыпламатычнай працы ў Беларусі і абяцаем малітоўную падтрымку на гэтай адказнай пасадзе.


15 кастрычніка Апостальскі нунцый арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці разам з мітрапалітам Тадэвушам Кандрусевічам і біскупам Антоніем Дзям’янкам прыняў удзел у св. Імшы, прысвечанай V Нацыянальнай пілігрымцы сем’яў, якая адбылася ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі. Гэта была першая малітоўная сустрэча новага нунцыя з беларускімі вернікамі.

«Некалькі дзён таму я наведаў дзіцячы анкалагічны цэнтр, каб выказаць блізкасць Святога Айца да народа Беларусі, — сказаў арцыбіскуп Клаўдыё. — Сёння ў вашых сем’ях я сустрэўся з найбольш узнёслай любоўю, якая існуе ў хрысціянстве. Распачынаючы місію прадстаўніка Святога Айца ў Беларусі, хачу сказаць дзякуй за вернасць любові, за прыняты вамі дар дзяцей і ўзаемную павагу. Менавіта ў вас святары вучацца гэтай сямейнай чуласці, бо Касцёл — гэта таксама сям’я. А калі перастае быць ёю, губляе сваю сутнасць».

Неўзабаве пасля свайго прызначэння Апостальскі нунцый арцыбіскуп К. Гуджэроцці ў сваім інтэрв’ю Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё сказаў, што пазнаёміўся не толькі са шматпакутнай гісторыяй нашага народа, але і зведаў яго глыбокую веру, дабрыню і высакароднасць. «У момант майго прызначэння я з вялікім захапленнем і малітоўным успамінам кіраваў свой позірк на кардынала Казіміра Свёнтка, які нават з бальнічнага ложка працягваў сваю айцоўскую і пастырскую дзейнасць. Цяпер, калі Пан паклікаў яго да сябе, мае ўспаміны і малітва становяцца яшчэ больш моцнымі з надзеяй, што ён стане нашым новым заступнікам у небе. <…> Я буду імкнуцца падзяліць з усімі хрысціянамі вопыт служэння чалавечай асобе, які Каталіцкі Касцёл набыў у кантэксце ягонай паўсюднай прысутнасці і які пашырыўся ў выніку кантактаў з рознымі народамі на працягу апошніх дзесяцігоддзяў нанава здабытай свабоды. Нягледзячы на тое, што на працягу апошніх гадоў часам праяўляліся непаразуменні і нават супрацьстаянне, усё гэта яшчэ больш умацавала нашу веру і ўзбагаціла наш пастырскі вопыт, напоўніўшы яго больш глыбокім зместам. <…>

Абяцаю ўсім беларусам слухаць і любіць іх, пакорна і ахвотна служыць ім праз маю новую працу», — з такімі словамі арцыбіскуп Гуджэроцці звярнуўся да беларусаў праз радыёэфір.

16 кастрычніка арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці разам з мітрапалітам Тадэвушам Кандрусевічам наведалі Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай, каб даручыць сваё служэнне Апякунцы Беларусі.


Рэд.
Паводле catholic.by.
Фота А. Шчыглінскай.

 
старые. проститутки брюнетки Красноярск. худые проститутки Екатеринбург. проститутки Курчатовский. Ночные бабочки: проститутки в Оренбурге Гифки. кабинет врача. Секс по материалам сайта . Большой ресурс с бесплатным порно видео
© 2020 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла