Лагішынскі Дом міласэрнасці

Каталіцкі Касцёл па благаслаўленні Святога Айца і пры фінансавай дапамозе   многіх дабрачынцаў, пад патранатам Яго Эмінэнцыі кардынала Казіміра Свёнтка пабудаваў Дом міласэрнасці ў Лагішыне (Пінская дыяцэзія), у духоўнай сталіцы Палесся, дзе знаходзіцца дыяцэзіяльны санктуарый Маці Божай Каралевы Палесся.

Дом міласэрнасці пабудаваны на тэрыторыі, якая займае больш за 2 га, мае плошчу 2011 м2, у яго склад уваходзяць 6 сектараў:
4 жылыя сектары з заламі адпачынку; сектар для аказання медыцынскай дапамогі; гаспадарчы сектар з кухняю, сталоўкаю і дапаможнымі памяшканнямі.

Будынкі Дома міласэрнасці абсталяваныя ўсім неабходным для грамадскага карыстання. Усе яны адпавядаюць санітарна-гігіенічным нормам, пажарным патрабаванням, а  таксама нормам бяспекі працы і тэхнікі.

Галоўная мэта дзейнасці Дома міласэрнасці — на пачатках добраахвотнасці, духоўнай, псіхалагічнай, матэрыяльнай і іншых відаў дапамогі аказваць гуманітарную дапамогу ўсім пажылым людзям, не зважаючы на нацыянальнасць і веравызнанне, якія часткова страцілі здольнасць да самаабслугоўвання, а таксама жанчынам у перадродавы перыяд, якіх з-за цяжарнасці не прымае ўласнае асяроддзе, і маці з дзецьмі, якія пакутуюць ад хатняга насілля.

Спадзяемся, што 40 месцаў Дома міласэрнасці ў хуткім часе могуць прычыніцца да вырашэння даволі складанай сацыяльнай праблемы, таму плануем арганізаваць у ім таксама фармацыю для тых, хто мае ахвоту дапамагаць пажылым людзям у іх дамах на зямлі Палесся.

Дом міласэрнасці зарэгістраваны дзяржаўнаю ўладаю і мае ўсе юрыдычныя  правы.

Адрас:   
Дом міласэрнасці,
вул. Тамілава, 15
225740 г.п. Лагішын
тэл.: 8 0165 314221
або 8 029 6278556 (Velcom)

Калі ты — сталага веку і адзінокі або калі ты — самотная маці і шукаеш цішыні, спакою, бяспекі, пашаны да сваёй годнасці і рэлігійнасці, пасяліся ў лагішынскім Доме міласэрнасці.

 
© 2019 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла