Літанія да благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ

 

Кiрые, элейсон,
Хрыстэ, элейсон, Кiрые, элейсон,
Хрыстэ, пачуй нас,
Хрыстэ, выслухай нас.
Ойча з неба, Божа,                                     — змiлуйся над намi.
Сыне, Адкупіцель свету, Божа,                     — змiлуйся над намi.
Духу Святы, Божа,                                      — змiлуйся над намi.
Святая Тройца, Адзiны Божа,                       — змiлуйся над намi.


Святая Марыя,                                                 — малiся за нас.
Благаслаўлёны Ян Павел ІІ,
Заглыблены ў Айца, багатага на міласэрнасць,
З’яднаны з Хрыстом, Адкупіцелем чалавека,
Напоўнены Духам Святым, Панам і Жыватворцам,
Цалкам адданы Марыі,
Сябра святых і благаслаўлёных,
Наступнік Пятра і Слуга слугаў Божых,
Ахоўнік Касцёла, які навучае праўдам веры,
Айцец Сабору і выканаўца яго пастановаў,
Той, хто ўмацоўвае еднасць хрысціянаў і ўсяго роду людскога,
Адданы шанавальнік Эўхарыстыі,
Нястомны пілігрым гэтай зямлі,
Місіянер усіх народаў,
Сведка веры, надзеі і любові,
Трывалы ўдзельнік Хрыстовых цярпенняў,
Апостал паяднання і спакою,
Натхняльнік цывілізацыі любові,
Вястун Новай Евангелізацыі,                        
Настаўнік, які заклікае выплысці на глыбіню,
Настаўнік, які паказвае святасць як крытэрый жыцця,
Папа Божай Міласэрнасці,
Святар, які збірае Касцёл на складанне Ахвяры,
Пастыр, які вядзе аўчарню да неба
Брат і настаўнік святароў,
Айцец кансэкраваных асобаў,
Апякун хрысціянскіх сем’яў,                         — малiся за нас.
Падтрымка сужэнцаў,
Абаронца ненароджаных,
Апякун дзяцей, сіротаў і адзінокіх,
Сябра і выхаваўца моладзі,
Добры самаранін для церпячых,
Дапамога людзям старэйшым і самотным,
Вястун праўды аб годнасці чалавека,
Чалавек малітвы, заглыблены ў Бога,
Шанавальнік літургіі, які цэлебруе Ахвяру на алтарах свету,
Увасабленне працавітасці,
Той, хто палюбіў крыж Хрыста,
Той, хто верна рэалізуе пакліканне,
Трывалы ў цярпенні,
Узор жыцця і памірання для Пана Бога,
Той, хто павучае грэшнікаў,
Той, хто паказвае дарогу заблуканым,
Той, хто прабачае крыўдзіцелям,
Той, хто паважае праціўнікаў і ганіцеляў,
Заступнік і абаронца прыгнечаных,
Той, хто падтрымлівае беспрацоўных,
Той, хто клапоціцца пра бяздомных,
Той, хто наведвае вязняў,
Той, хто ўмацоўвае слабых,
Той, хто вучыць усіх салідарнасці,                     — малiся за нас.

Баранку Божы, які бярэш на сябе
    грахі свету,                                                  — даруй нам, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе
    грахі свету,                                                  — выслухай нас, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе
    грахі свету,                                                  — змілуйся над намі.











 

 

 

 

 













































С.: Малiся за нас, благаслаўлёны Ян Павел ІІ.
Н.: Каб мы жыццём і словам абвяшчалі свету Хрыста, Адкупіцеля чалавека.

Молімся.
Міласэрны Божа, прымі нашу падзяку за дар апостальскага жыцця і пасланніцтва благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ і праз яго заступніцтва дапамажы нам узрастаць у любові да Цябе і адважна абвяшчаць любоў Хрыста ўсім людзям. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

I m p r i m a t u r
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі
Мінск, № 140/к/11 ад 5 мая 2011 г.

 
© 2019 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла