Адышла ў вечнасць Яніна Ціхановіч...

Скончыўся зямны шлях цудоўнага, сціплага, працавітага і вельмі добрага чалавека. Усё цяпло свайго шчырага хворага сэрца яна па кроплі, па праменьчыку аддавала сябрам, суседзям і ўсім, каму патрэбна была дапамога. Яе дабрыні і шчырасці хапала таксама для яе родных і ўсіх нас — яе аднавяскоўцаў. Сэрца Яніны перастала біцца ў той час, калі яна выконвала свой святы абавязак — дапамагала суседзям у бядзе. Яна нікога і ніколі не пакідала без дапамогі, нягледзячы на тое, што сама мела патрэбу ў паслугах доктара і ўвазе шчырых людзей.

 

Пакінуў нас цудоўны Чалавек,
Сапраўдная святая хрысціянка.
Такіх людзей адзінкі на ўвесь свет —
З маленькай нашай вёсачкі жыхарка.

Пакінуў нас цудоўны Чалавек,
Дабра ў сваім жыцці зрабіўшы многа:
За продкаў і за ўсіх нашых бацькоў
Малілася, заступніца, да Бога.
Па кім бы вёска ўся ні гаравала —
Нікога ў злыбядзе не пакідала,
Хадзіла і па кожнаму спявала.

Пакінуў нас цудоўны Чалавек,
Ад Пана Бога атрымаўшы згоду.
Мы молімся, каб на Нябёсы ўвысь
Узнялася яна па ўзнагароду...


Мы нізка схіляем галовы перад светлай памяццю дарагой нам жанчыны, нашай сяброўкі і дарадчыцы. Мы будзем заўсёды берагчы светлую памяць аб Яніне Ціхановіч.

Вечны адпачынак дай ёй, міласэрны Божа, і атуляй яе патрэбнымі ласкамі.


Жыхары вёскі Кляцішча

 
© 2018 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла