Святы Андрэй Баболя, мучанік беларускай зямлі

Шмат таму лет назад,
У Палесьсi глухiм
Жыў Баболя Андрэй,
Слаўны iмям сваiм.

Зрокся ўцехi жыцьця,
Панскiх скарбаў, выгод,
За прызваньням пайшоў
Сеяць веру ў народ.

Заблудзiўшыхся душ
Наварачвае Ён;
Праца гэта Яго
Нiмалы дае плён.

Шмат каму ні пад мысьль
Было гэта ў той час;
«Душэхватам» Яго
Называлi нi раз.

А сьвяты — як ня чуў;
На грахi нi маўчаў
I, як мог, i дзе мог,
Навучаў, прасьвiчаў.

Толькi слава iшла
Усё далей i далей
Па крывiцкай зямлi
Мiж вясковых людзей.

Як лет колькi сплыло,
I час буры настаў;
Завяруха найшла,
Край чужынец змагаў.

I аблаву сваю
На сьвятога пусьцiў,
На якога здаўна
Востра зубы тачыў.

У аднэй iз мясьцiн
Вораг злосны напаў,
Справiў суд над сьвятым,
Страшным мукам аддаў:

Мучыў, рэзаў i сек, —
Кроў цiкла на зямлю, —
Ўсё сьвятога змушаў
Кiнуць веру сваю.

Катаваў, знiважаў
Бязпрымерна, як мог,
Аж Баболi душу
К Свайму Трону ўзяў Бог.

I з той страшнай пары
Пiрайшло сотнi год,
Вецiр шмат сагнаў хмар,
Шмат у морэ ўшло вод,

Толькi памяцi час
Праз так доўгiя днi
Аб Андрэю сьвятым
Нi разсеяў анi;

Ён цудамi слыве
Ў беларускай зямлi,
Ён жыве, як i жыў,
Мiж сваiмi людзьмi.

Хоць i панствам Яго —
Неба Божы прастор,
Ён сьлязу нi адну
Свайму люду уцёр.

Будзе жыць бiз канца,
Слыць цудамi ўсяды
Гэты мучанiк наш,
Беларускi Сьвяты,

I заступiцца Ён
Перад Богам нi раз
I за наш бедны край,
I за змучаных нас.

Янка Купала

                                                                                                                                                            

 

IP домофон wifi Ethernet с вызовом на iOS Android купить в Киеве. Выбирайте ринопластику в Израиле.

 
© 2019 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла