Малітва дапамагае зразумець знакі часу

Дзякуючы малітве, асабліва да Езуса ў святой Камуніі, вы зразумееце многае ў свеце, зразумееце адносіны гэтага свету да Яго; вы зможаце дакладна разумець тое, што называецца знакамі часу. Найперш вы будзеце мець што ахвяраваць тым, хто звернецца да вас у патрэбе. Дзякуючы малітве вы будзеце мець Хрыста і зможаце абвяшчаць Яго іншым. Гэта найбольшы ўнёсак вашага жыцця: абвяшчаць свету Хрыста.

Дзякуючы малітве вы атрымаеце сілу, каб супрацьстаяць духу гэтага свету. Вы атрымаеце моц быць міласэрным да кожнага чалавека — так, як рабіў гэта Езус. Праз малітву вы будзеце ўдзельнічаць у гісторыі збаўлення, якая працягваецца ў вашым пакаленні. Дзякуючы малітве вы зможаце ўвайсці ў сэрца Езуса і зразумець Яго пачуцці да Касцёла. Карыстаючыся псальмамі — малітоўнікам Езуса, вы зможаце пад уздзеяннем Духа Святога паўтараць малітвы хвалы і падзякі, якія на працягу вякоў узносіў да Бога Ягоны народ. Ва ўсіх абставінах вашага жыцця вы будзеце адкрываць, што Езус з вамі: Ён знаходзіцца блізка ад вас у часе малітвы. Малітва прынясе радасць у вашае жыццё і дапаможа вам пераадольваць цяжкасці, якія перашкаджаюць весці хрысціянскае жыццё. Калі вы будзеце ісці да Езуса ў малітве, а праз Яго да Айца, вы заўсёды знойдзеце натхненне ў Марыі, Яго Маці. Як усе пакаленні вучняў, навучыцеся маліцца з Ёю і разам з Ёю чакаць дзеяння Духа Святога ў вашым жыцці (пар. Дз 1, 14).

Пераклад з польскай мовы Крыстыны Лялько.

Паводле: Jan Paweł II. Modlitwy i rozważania 

na każdy dzień roku. Świat ksiażki. — Warszawa, 2009 r.

 

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней