Дзісна дзякуе!

Паважаная рэдакцыя часопіса “Ave Maria”!

Вернікі парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі з г. Дзісна (Мёрскі дэканат Віцебскай дыяцэзіі) звяртаюцца да вас з просьбай перадаць праз часопіс шчырую падзяку свайму пробашчу Аляксандру Грыцкевічу.

Ксёндз Аляксандр выконвае святарскую паслугу ў Дзісне пяты год. За гэты час ён займеў павагу парафіянаў не толькі як выдатны душпастыр, але і як чулы, добразычлівы, уважлівы да людскіх клопатаў і патрэбаў чалавек. Яго кампетэнтнасць у пытаннях арганізацыі ўнутрыпарафіяльнага жыцця, уменне згуртаваць парафіяльную супольнасць не толькі спрыяюць росту аўтарытэту касцёла, але і  з’яўляюцца добрым прыкладам таго, як можна ставіцца да даручанай справы.

Парафіяне зычаць свайму пробашчу добрага здароўя, Божае дапамогі ў няпростай душпастырскай працы, плёну ва ўсіх справах у новым, 2014-м, годзе.

Парафіяне парафіі
Беззаганнага Зачацця НПМ,
г. Дзісна

 
© 2018 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла