Камунікат

Апостальскай Нунцыятуры ў Рэспубліцы Беларусь аб прызначэнні трох новых біскупаў у Беларусі

Апостальская Нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь паведамляе, што Яго Святасць Папа Францішак прызначыў:

біскупам Віцебскай дыяцэзіі — шаноўнага прэзбітэра Алега Буткевіча, які ў дадзены момант выконвае абавязкі пробашча парафіі св. Антонія Падуанскага ў Віцебску і дэкана дэканата Віцебск-Паўночны;

дапаможным біскупам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі — шаноўнага прэзбітэра Юрыя Касабуцкага, які ў дадзены момант выконвае абавязкі канцлера курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і адміністратара парафіі Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы ў Мінску, якому прызначана тытулярная біскупская катэдра Шыліо (Scilio);

дапаможным біскупам Гродзенскай дыяцэзіі — шаноўнага мансеньёра Іосіфа Станеўскага, які ў дадзены момат выконвае абавязкі рэктара Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне і віцэ-афіцыяла Міждыяцэзіяльнага касцёльнага суда ў Гродне, якому прызначана тытулярная біскупская катэдра Табаікара (Tabaicara).

Паведамленне аб новых прызначэннях зроблена прэс-службай Святога Пасаду 29 лістапада 2013 г. у 12.00 паводле рымскага часу (14.00 паводле беларускага часу) і адначасова абвешчана ў адпаведных дыяцэзіях Беларусі.

Апостальская Нунцыятура, дзякуючы Богу і Святому Айцу за гэты дар, які з’яўляецца знакам асаблівай увагі і клопату аб Каталіцкім Касцёле ў Беларусі, выказвае найлепшыя пажаданні і сардэчныя віншаванні новапрызначаным біскупам, якія скіроўвае таксама да ўсіх біскупаў краіны, усіх вернікаў і ўсяго беларускага народа, просячы маліцца за новапрызначаных біскупаў і зычліва супрацоўнічаць з імі ў справе будавання Касцёла Хрыстовага ў еднасці з іншымі хрысціянамі і ўсімі людзьмі добрай волі – сынамі і дочкамі дарагой беларускай зямлі.

 
© 2019 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла