Вялікі дзякуй святару

Пахвалёны Езус Хрыстус!

У нашага паважанага святара Алега Півавара 5 лістапада — дзень нараджэння. Ксёндз Алег працуе ў Лёзне ўжо 9-ы год. Выказваем яму сардэчную падзяку. Гэта вельмі добразычлівы, добрасумленны і шчыры чалавек. Дзякуючы яго намаганням і працы, уменню і цярплівасці, залатым рукам мы ўжо маем такі ўтульны і прыгожы Божы храм (пакуль яшчэ крыху недабудаваны), куды можам прыйсці са сваім болем і смуткам, радасцю і шчасцем. Нізка кланяемся і гаворым вялікі дзякуй святару
за клопат, ласку і дабрыню, за тое, што вучыць любіць Бога і бліжняга, за пабудову касцёла.

Паважаны ксёндз Алег! З нагоды дня нараджэння перасылаем Вам букет самых  шчырых пажаданняў. Няхай добры Бог адорвае Вас усімі ласкамі і ўзмацняе ў выкананні нялёгкага святарскага служэння, няхай святы заступнік няспынна моліцца за Вас перад Божым тронам. Жадаем, каб здароўе Вас ніколі не падводзіла, дарогі былі шчаснымі, каб на іх удзень і ўначы стаяў Ваш анёл ахоўнік і абараняў ад небяспекі, каб Вашыя мары здзяйсняліся і ўсмешка заўсёды ўпрыгожвала Ваш твар, а побач былі толькі добразычлівыя людзі.

Няхай Святы Дух атуляе сваім святлом кожны дзень Вашага святарскага служэння. Няхай Езус заўсёды будзе Вашым сябрам, а Ягоная Маці прытуляе да свайго сэрца. Няхай праца на карысць Богу і людзям прыносіць шчодры плён. Няхай Бог шчодра аддзячыць Вашым бацькам за такога сына.

Данута Голубева — ад імя ўсіх вернікаў
лёзненскай парафіі імя святога айца Піо.

 
© 2019 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла