Малітва да Маці Божай за душы, якія церпяць у чыстцы

2 лістапада — успамін усіх памерлых вернікаў

Найсвяцейшая Панна, Маці Міласэрнасці, глянь ласкава на бедныя душы, якія Божая справядлівасць затрымлівае ў чыстцы. Яны дарагія Твайму Боскаму Сыну, бо заўсёды любілі Яго і цяпер прагнуць быць з Ім, аднак не могуць самі скараціць час свайго цярпення. Няхай узрушыцца Тваё Сэрца, Маці літасцівая. Паспяшы з суцяшэннем да гэтых душаў, прыйдзі ім на паратунак і прыспеш хвіліну выбаўлення з чыстца. Няхай яны разам з анёламі і ўсімі святымі праслаўляюць у небе Найсвяцейшую Тройцу на векі вечныя. Амэн.

 
© 2019 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла