Чуласць Духа, Каралева супакою - малітвы да Маці Божай

З першых стагоддзяў хрысціянства ў традыцыі Касцёла важнае месца займае малітва да Марыі. Спрадвеку Марыя ўшаноўвалася як Маці Бога і першаўзор для чалавецтва на шляху да Неба. Больш за тое, Яна з’яўляецца вечным адлюстраваннем Касцёла, а таму хрысціянскія супольнасці і паасобныя вернікі не павінны занядбоўваць марыйнай малітвы. Нам трэба пастаянна звяртацца да Яе як да Той, Хто заўсёды спадарожнічае нам у штодзённай вандроўцы да Бога.


 Малітва да Марыі на Кальварыі

Святая Марыя, мужная Панна! Ты не прымала на Кальварыі мучаніцкай смерці, аднак узяла на сябе пальму мучаніцтва. Няхай Твой прыклад умацоўвае нас, каб не падаць духам у цяжкасцях. Дапамажы нам без роспачы несці цяжар штодзённых клопатаў, маючы надзею на тое, што наш лёс знаходзіцца ў руках Бога. 

 

Малітва да Марыі пад крыжам
Паводле св. Тэрэзы Авільскай

О Марыя, стоячы на Кальварыі пад крыжам, Ты, нібы святар, які стаіць каля алтара, ахвяруеш нам міласэрнага Эммануэля — Бога з намі, Твайго ўмілаванага Езуса. Каралева мучанікаў і наша надзея, мы Цябе любім і благаслаўляем навекі. 

 

Гімн да Маці Божай
Паводле св. Казіміра

Вітай, святая Дзева!
Ты ўчыніла так, што брамы неба
адкрыліся для бедных грэшнікаў.
Ніякія спакусы дапатопнага змея
не звялі Цябе са шляху.
Суцяшальніца душаў, поўных роспачы,
захавай нас ад злога...
Заступіся і за мяне, каб я быў годны
спазнаць радасць вечнага спакою
і захаваны ад полымя агню пякельнага.
Заступіся за мяне,
каб я быў чыстым і сціплым,
лагодным і добрым, стрыманым,
пабожным і разважлівым,
каб не забруджваў сябе хлуснёю.
Выпрасі для мяне спакой духу,
любоў да згоды і чысціні,
учыні мяне моцным і непахісным
у наследаванні добрага шляху.  

 

Няхай Твой Дух прабывае ўва мне
Паводле св. Людвіка Марыя Грыньёна дэ Манфорта

Марыя, няхай святло веры рассее цемру майго розуму.
Няхай глыбокая пакора зойме месца маёй пыхі.
Няхай узнёсламу роздуму саступіць неспакойнае ўяўленне.
Няхай вобраз Бога пастаянна напаўняе сваёй прысутнасцю мае думкі.
Няхай палымяная любоў Твайго сэрца растопіць лёд майго сэрца.
Няхай Твае цноты зоймуць месца маіх грахоў.
Няхай Твае заслугі будуць адзінаю аздобаю ў вачах Бога
і падрыхтуюць ува мне ўсё, чаго ад мяне чакаюць.

 

Чуласць Духа
Паводле св. Максімільяна Марыя Кольбэ

Дзева Святая, Найсвяцейшая!
Вырві нас з граху, змяні нашыя сэрцы! Учыні, каб у Тваіх святых далонях мы маглі стаць паслухмянымі прыладамі ачышчэння і асвячэння нашага грэшнага свету. Падзяліся з намі клопатам, які ляжыць на Тваім матчыным сэрцы, і Тваёй жывой надзеяй, каб ніводны чалавек не быў загублены.
О Маці Бога, крыніца пяшчоты Духа Святога! Дапамажы, каб усе стварэнні разам з Табою маглі праслаўляць міласэрнасць Бога і Яго бясконцую любоў.

 

Каралева супакою
Паводле Гертруды фон Ляфорт

Дапамажы нам, міласэрная Панна Марыя, дапамажы нам сказаць: няхай спакой запануе ў нашым няшчасным свеце. Марыя, Цябе вітаў сам Дух Супакою, выпрасі для нас супакой. Марыя, Ты прыняла ва ўлонне Слова супакою, выпрасі для нас супакой...

Добрая Зорка сярод цемры людской жорсткасці, мы прагнем супакою.
Галубка спагады сярод людской драпежнасці, мы просім супакою.
Аліўная галінка, якая пакрываецца бутонамі ў спаленых гаях чалавечых сэрцаў, мы прагнем супакою. 

 

Беззаганнае Сэрца Марыі

Беззаганнае Сэрца Марыі, дабрынёю палаючае, атулі нас сваёю любоўю. Няхай запал Твайго Сэрца ахопіць усіх людзей. Вельмі моцна Цябе мы любім!  Напоўні нашыя сэрцы сапраўднаю любоўю, каб мы пастаянна прагнулі Тваёй прысутнасці. О Марыя, ціхая і пакорная сэрцам, згадай пра нас, калі зграшым. Ты ведаеш, што ўсе людзі грэшныя. Праз Тваё Беззаганнае Сэрца вярні здароўе нашым душам. Учыні так, каб мы заўсёды аддаваліся дабрыні Твайго матчынага Сэрца і навярталіся, распаленыя яго полымем. Амэн. 

 

 
старые. проститутки брюнетки Красноярск. худые проститутки Екатеринбург. проститутки Курчатовский. Ночные бабочки: проститутки в Оренбурге Гифки. кабинет врача. Секс по материалам сайта . Большой ресурс с бесплатным порно видео
© 2020 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла