Біскуп Антоні Дзям’янка — новы ардынарый Пінскай дыяцэзіі

 

У радасны час Велікоднага перыяду, 3 мая 2012 г. у Пінску было абвешчана рашэнне Святога Айца Бэнэдыкта XVI аб прызначэнні Антонія Дзям’янкі біскупам Пінскай дыяцэзіі. Для Каталіцкага Касцёла ў Беларусі гэта стала знакавай па­дзеяй, бо за апошнія 50 гадоў з 85-гадовай гісторыі Пінскай дыяцэзіі быў прызначаны яе ардынарый.

Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» шчыра віншуе шаноўнага біскупа Антонія з гэтай знакавай падзеяй і жадае шчодрых дароў Духа Святога ў яго пастырскім служэнні. 

16 чэрвеня 2012 г. у 10.00 у пінскай катэдры адбудзецца цырымонія кананічнага ўступлення біскупа Антонія Дзям’янкі на пасаду ардынарыя Пінскай дыяцэзіі. Яго Эксцэленцыя шчыра запрашае вернікаў, прадстаўнікоў каталіцкай інтэлігенцыі і ўсіх жадаючых раздзяліць з ім радасць гэтай падзеі.

Рэд.

 
© 2019 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла