Хто Ён для мяне?

Васемнаццатая звычайная нядзеля — 5 жніўня 2012 г.

Чытанні: Зых 16, 2–4. 12–15; Пс 78 (77), 3 і 4bc. 23–24. 25 і 54; Эф 4, 17. 20–24

Евангелле паводле святога Яна 6, 24–35

У сённяшнім урыўку з Евангелля Пан Езус папракае людзей, якія шукалі Яго пасля памнажэння хлеба: «Шукаеце Мяне не таму, што бачылі цуды, а таму, што з’елі хлеб і насыціліся». Для людзей, якія ўбачылі вялікі цуд, не мела значэння, што між імі знаходзіцца Збаўца. Для іх было важна, што адкрылася новая крыніца таннага печыва. Езус хоча адарыць людзей збаўленнем — іх жа цікавяць матэрыяльныя даброты, якія можна бясплатна атрымаць у Хрыста. Такім чынам вялікі цуд ператвараецца ў прома-акцыю ў супермаркеце. 

Вядома, мы можам абурацца тымі людзьмі, але больш карысна будзе пашукаць такія сітуацыі ў сваім жыцці. Варта задаць сабе пытанне: чаго я сапраўды чакаю ад Бога? Можа таго, што Ён бу­дзе добраю прыладаю для дасягнення мэтаў, якія я сам перад сабою паставіў? Калі так, мяне чакае расчараванне. Жыццё Хрыста не было паспяховым у зямным вымярэнні, аднак яно стала перамогаю над смерцю і ўсім злом. Жыццё Езуса — гэта праява Божай любові да нас і запрашэнне жыць у гэтай любові. Гэта збаўленне, якім адорвае нас Бог. Калі мы прымем гэты дар, Бог паклапоціцца пра нас. Ён не хоча быць у нашым жыцці кур’ерам па дастаўцы таннага печыва, Ён прагне даць нам усё…

Айцец Крыштаф Коц’ян ОР

 
© 2019 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла