Дзякуем Пану Богу

Вітаем вас, паважаная рэдакцыя! Пішуць вам вернікі з парафіі св. Юзафа ў вёсцы Рубяжэвічы. Дзякуем вам за такі цікавы часопіс!

У апошнім нумары прачыталі пра «Вернасць першай любові», дзе пані Лёдзя ўзгадвае пра ксяндза Пятра Пупіна. Ксёндз Пётр працаваў у нашай парафіі 24 гады, і мы таксама захавалі светлую памяць пра яго дабрыню, міласэрнасць, любоў да ўсіх людзей і да Пана Бога, мы памятаем у малітвах пра свайго святога святара.

У 2012 годзе прыехаў да нас працаваць вікарыем ксёндз Андрэй Фёдараў, і хоць працаваў ён у нас нядоўга, але мы ўбачылі ў ім добразычлівасць, любоў да людзей, дзяцей — ён такі міласэрны і спагадлівы, такі просты! Ён нагадаў нам кс. Пятра Пупіна...

Мы ад усяго сэрца жадаем кс. Андрэю Божага благаслаўлення, апекі Маці Божай, вытрымкі, аптымізму, доўгіх і шчаслівых гадоў жыцця і каб у яго заўсёды былі ўдзячныя і любячыя парафіяне. Няхай Добры Бог асвеціць зямны шлях нашага былога вікарыя Андрэя, а цяпер пробашча ў парафіі Беразіно.

Дзякуем Пану Богу за яго маці, за тое, што яна выхавала такога сына і жадаем здароўя і даўгалецця.

Рубяжэвіцкія парафіяне

 

Цэтлікі: Нам пішуць

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней