«Ці можна прымаць святую Камунію ў інтэнцыі іншага чалавека?

Часам даводзіцца чуць ад вернікаў выразы накшталт: «прымаць святую Камунію за кагосьці», «ахвяраваць святую Камунію ў інтэнцыі кагосьці». Такія ці падобныя выразы і дзеянні можна выкарыстоўваць тады, калі яны адлюстроўваюць правільнае хрысціянскае (каталіцкае) разуменне таямніцы Эўхарыстыі. Каб знайсці адказ на пытанне аб магчымасці ахвяравання святой Камуніі, спачатку неабходна ўсвядоміць, чым жа яна з’яўляецца і што з ёю можна рабіць.


Каб зразумець, што адбываецца падчас святой Камуніі, неабходна мець хаця б агульнае ўяўленне пра сакрамэнт Эўхарыстыі і Ахвяру святой Імшы. Таму спачатку ўзгадаем, што Эўхарыстыя — гэта адзін з сямі сакрамэнтаў (бачных знакаў нябачнай дзейнасці Бога). У сакрамэнце Эўхарыстыі мы перажываем матэрыяльную сустрэчу з жывым і сапраўдным Езусам Хрыстом, прысутным у постацях Эўхарыстычнага хлеба і віна.

Падчас святой Імшы пры малітоўным удзеле вернікаў праз служэнне святара Сын Божы дае нам магчымасць бяскроўным і містычным чынам удзельнічаць у Яго Крыжовай Ахвяры, якую Ён складае  з самога сябе Нябеснаму Айцу дзеля збаўлення людзей. Вернікі ў сваю чаргу злучаюцца (communio) з прысутным у гэтай Ахвяры Езусам, прымаючы Яго Цела і Кроў у святых постацях (хлеба і віна). Такім чынам хрысціяне ўдзельнічаюць у надзвычай цесным з’яднанні чалавека з Богам.

Увогуле Эўхарыстыю можна разглядаць у трох значэннях:

1) як таямніцу Боскага ператварэння хлеба і віна ў сапраўднае Цела і Кроў Хрыста;
2) як таямніцу містычнай прысутнасці Хрыста ў постацях хлеба і віна;
3) як прыняцце (спажыванне) Цела і Крыві Хрыста.  Мы найчасцей называем Эўхарыстыю ў трэцім значэнні святой Камуніяй, бо лацінскае слова «communio» азначае «з’яднанне», «прыманне ўдзелу».

Эўхарыстыя не толькі ўвасабляе цуд матэрыяльнай прысутнасці Хрыста, але і дае магчымасць з’яднання з Ім праз спажыванне святых постацяў. Усё гэта спараджае пытанне пра тое, наколькі важна для хрысціяніна прыняцце святой Камуніі? Што яна дае? У адказ тэолагі — даследчыкі веры і Св. Пісання — нагадваюць нам пра шэраг практычных пладоў (наступстваў) прыняцця Камуніі:

  • цеснае злучэнне верніка з Хрыстом;
  • узмацненне дзеяння Божай ласкі;
  • вызваленне ад лёгкіх грахоў;
  • умацаванне перад пагрозай цяжкіх грахоў;
  • умацаванне ўмення утаймоўваць сферу інстынктаў;
  • задатак вечнага шчасця;
  • абуджэнне духоўнай радасці, любові, жадання добрых учынкаў;
  • зарука ўваскрашэння;
  • з’яднанне з супольнасцю вернікаў Касцёла.

Усе плады святой Камуніі становяцца магчымымі для верніка толькі пры ўмове, што ён годна прыступае да прыняцця гэтага сакрамэнту. Годным прыняцце Камуніі можна назваць тады, калі выкананыя наступныя ўмовы:

1) Трыванне ў стане асвячальнай ласкі.

Гэта значыць, што вернік павінен быць вольным ад цяжкага граху (ад якога вызваляецца праз споведзь), мець чыстае сумленне, быць шчыра паяднаным з Богам і бліжнімі.

2) Адпаведная падрыхтоўка да святой Камуніі.

У духоўным сэнсе гэта праяўляецца ў святочнай радасці і шчырым жаданні з’яднацца з Богам праз таямніцу Эўхарыстычнай Ахвяры. У фізічным сэнсе гэта праяўляецца ў захаванні эўхарыстычнага посту — устрымання ад спажывання ежы на працягу гадзіны перад св. Камуніяй (пост не датычыць ужывання вады і лекаў).    

3) Адпаведная інтэнцыя (намер).

Веруючая асоба па­він­на мець жаданне (намер) злучыцца з Богам у святой Камуніі з нейкай мэтай. Гэтая мэта (намер) можа датычыць асабіста самога прымаючага, нейкай іншай асобы (жывой ці памерлай) або нейкай справы.

Разважанні пра інтэнцыю прыняцця святой Камуніі падводзяць нас да адказу на пытанне, пастаўленае на пачатку. Справа ў тым, што ўдзел у сакрамэнце Эўхарыстыі пры­носіць вельмі багатыя духоўныя плады, якія не толькі умацоўваюць нас у зямным жыцці, але і даюць упэўненасць у дасягненнні вечнага шчасця ў небе з Богам. Плады святой Камуніі настолькі багатыя і шматлікія, што нават даюць магчымасць выкарыстаць іх не толькі для ўласнага ўзбагачэння, але і для таго, каб памагчы іншым.

З’яднанне з Богам перамяняе ўсяго чалавека, змяняе яго стаўленне да жыцця, якасна змяняе скіраванасць розуму, сілы волі, здольнасцяў, талентаў, магчымасцяў. Жыццё становіцца надзвычай поўным і багатым. У выніку ўзнікае натуральная патрэба падзяліцца атрыманым унутраным багаццем з іншай асобай. Хрысціянін, які прымае святую Камунію па­сапраўднаму шчыра і з чыстым сэрцам, натуральным чынам будзе імкнуцца скіраваць атрыманыя Божыя дары на выпраўленне нейкай складанай сітуацыі, няправільнасці, каб пашыраць прастору Божага Валадарства. Вось гэтае жаданне (намер) і ўвасоблена ў інтэнцыі святой Камуніі.

Інтэнцыя прымаючага святую Камунію звычайна канкрэтызуецца ў вельмі падрабязных малітоўных намерах. Напрыклад, гэта можа быць просьба да Бога аб вызваленні ад магчымых пасмяротных пакутаў нейкай блізкай асобы або маленне аб навяртанні кагосьці, каму патрэбна інтэнсіўная духоўная падтрымка. Ахвяраванне пладоў прынятай святой Камуніі ў інтэнцыі кагосьці ці чагосьці блізкае да таго, што мы называем заступніцкай малітвай. Божая міласэрнасць дае нам магчымасць дзяліцца атрыманымі дарамі, але гэта ніколі не заменіць асабістага спаткання чалавека з Богам і не можа дзейнічаць па прынцыпе магіі (распараджэння сіламі), бартэра (я — табе, ты — мне), аўтаматызму ці рахунку.

Святую Камунію нельга прымаць замест кагосьці. Сакрамэнт сапраўдны толькі для таго, хто яго прымае. Калі вернік не прымае святую Камунію, ён не мае і яе пладоў.

А той, хто яднаецца з Богам у Эўхарыстыі, напаўняецца ўсімі яе пладамі, і толькі дзякуючы гэтаму напаўненню можа па­дзяліцца атрыманым багаццем з іншай асобай. Вернік пасля святой Камуніі знаходзіцца ў якасна іншым духоўным кантакце з Богам, прабываючы ў асаблівай сувязі з Хрыстом (у стане асвячальнай ласкі). Тады і інтэнцыі, і малітвы такой асобы выглядаюць зусім інакш — больш дасканала.

Ахвяраванне пладоў удзелу ў святой Камуніі, нягледзячы на нашую вельмі канкрэтную просьбу ці патрэбу, павінна пакінуць Богу поўную свабоду. Кожная сапраўдная хрысціянская малітва заканчваецца прагненнем, каб было так, як гэтага жадае Бог, а не чалавек, бо наша воля і найлепшыя намеры (жаданні, інтэнцыі) могуць быць памылковымі і нават шкоднымі ў далейшай і недаступнай нашай логіцы перспектыве. Таму неабходна пакінуць Богу поўную свабоду дзеяння.

Такім чынам мы прызнаем, што маем свае жаданні, але таксама прызнаем, што можам памыляцца і толькі Бог ведае дакладна, што менавіта Ён у сваёй бязмежнай любові можа даць тое, што нам сапраўды патрэбна для поўнага шчасця.

Ксёндз Андрэй Рылка


Ксёндз Андрэй Рылка — рэктар Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску, канцлер Курыі Пінскй дыяцэзіі, магістр тэалогіі і філасофіі, дактарант філасофскага факультэта Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта імя Яна Паўла ІІ.

 
старые. проститутки брюнетки Красноярск. худые проститутки Екатеринбург. проститутки Курчатовский. Ночные бабочки: проститутки в Оренбурге Гифки. кабинет врача. Секс по материалам сайта . Большой ресурс с бесплатным порно видео
© 2020 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла