Новыя выданні

Божае слова — скарб любові

Пра кнігу біблійных разважанняў св. Уршулі Ледухоўскай USJK «Скарб любові» (Мінск, «Про Хрысто», 2017)

Падрабязней...

«Прыгажосць у прастаце» Выйшаў новы нумар часопіса «Наша вера»

Новы нумар квартальніка «Наша вера» пачынаецца рэфератам арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча «Тэалогія Фацімскіх аб’яўленняў і іх актуальнасць у наш час», з якім беларускі іерарх выступіў на сімпозіуме ў Жодзіне, прысвечаным 100-годдзю Фацімскіх аб’яўленняў. У матэрыяле А. Граеўскага «Папа, які хацеў спыніць вайну» гаворыцца пра папу Бэнэдыкта XV, на Пантыфікат якога прыпала Першая сусветная вайна і Фацімскія аб’яўленні.

Падрабязней...

Рыцары Маці Божай

Выйшаў новы нумар часопіса для дзяцей «Маленькі рыцар Беззаганнай», які распавядае, што значыць — быць рыцарам.

Падрабязней...

Другі том кнігі «Laudate Dominum» пабачыў свет

У выдавецтве «Pro Christo» выйшаў другі том кнігі Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча «Laudate Dominum», у якую ўвайшлі пастырскія пасланні, гаміліі, даклады, выступленні арцыпастыра за перыяд яго служэння ў Беларусі з 2007-га да 2015 года.

Падрабязней...

Знайсці згубленае дзяцінства… Пра новую кнігу кс. Я. Твардоўскага на беларускай мове

Няхай гэтая кніжка ў яркай аранжавай вокладцы стане для беларускіх чытачоў нібы «мандарынкаю» пад святочнаю ялінкаю, і напоўніць іх сэрцы водарам Божай радасці, шчырасці і цеплыні.

Падрабязней...

«Радасць любові, якая жыве ў сем’ях, – гэта і радасць Касцёла»

У беларускім перакладзе выйшла папская адгартацыя «Amoris Laetitia» («Радасць любові»).

Яе прэзентацыя адбылася 15 верасня ў мінскай архікатэдры. Выданне было прадстаўлена Арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам падчас пастырскай сустрэчы духавенства і кансэкраваных асобаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Падрабязней...

Выйшаў малітоўнік для правядзення Агульнабеларускай навэнны

У межах падрыхтоўкі да 100-годдзя аб’яўленняў Маці Божай у Фаціме  выдавецтва «Pro Christo» прапануе малітоўнік з тэкстамі для правядзення Агульнабеларускай навэнны да Найсвяцейшай Панны Марыі.

Падрабязней...

Новая кніга арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча «Laudate Dominum»

Кніга «Laudate Dominum» (том 1) змяшчае ў сабе пастырскія пасланні, гаміліі, даклады і выступленні арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча з 2007 па 2015 гады. Тэматычна першы том ахоплівае літургічны год у Касцёле, дабрачыннасць і служэнне дзеля евангелізацыі, справядлівасці і міру, жыццё Касцёла ў Беларусі.

Падрабязней...

Пакліканы быць міласэрным

«Ёсць у гісторыі Каталіцкага Касцёла асобы, якія, незалежна ад часу, назаўсёды застаюцца ўзорам для наследавання, а прыклад іх жыцця, іх адданасці Хрысту, ахвярнага і бескарыслівага служэння бліжнім захапляе людзей розных пакаленняў». Так пачынаецца невялічкая кніжачка «Пакліканы быць міласэрным» пра італьянскага благаслаўлёнага П’ера Джорджа Фрассаці, якая нядаўна выйшла ў выдавецтве «Pro Christo». 

Падрабязней...

© 2017 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла