Новая кніга арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча «Laudate Dominum»

Кніга «Laudate Dominum» (том 1) змяшчае ў сабе пастырскія пасланні, гаміліі, даклады і выступленні арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча з 2007 па 2015 гады. Тэматычна першы том ахоплівае літургічны год у Касцёле, дабрачыннасць і служэнне дзеля евангелізацыі, справядлівасці і міру, жыццё Касцёла ў Беларусі.

Кніга арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча з’яўляецца плёнам яго пастырскай дзейнасці ў духу мудрасці, даверу да Бога і заклапочанасці пра лёс сучаснага чалавека. Гэты плён духоўнай дзейнасці  іерарха, змешчаны ў кнізе, адлюстроўвае дынаміку развіцця Каталіцкага Касцёла за апошнія 9 гадоў яго служэння, акцэнтуе ўвагу на праблемах сучаснага свету, абвяшчае Божую Любоў, а таксама напоўнены надзеяй і міласэрнасцю.

 

 
© 2017 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла