Катэхетычны каледж імя Зыгмунта Лазінскага ў г. Баранавічы (Пінская дыяцэзія) працягвае прыём абітурыентаў да 1 кастрычніка 2016 года на 2016/2017 навучальны год.
Дакументы, неабходныя для паступлення ў каледж:
- заява (напісаная ўласнаручна);
- біяграфія (напісаная ўласнаручна);
- рэкамендацыйны лiст ад пробашча парафii;
- копiі пасведчанняў аб сакрамэнтах хросту і канфірмацыі;
- 2 фотаздымкi (3х4);
- копiя атэстата аб агульнай сярэдняй адукацыі або iншыя
- дакументы аб адукацыi;
- копiя пашпарта;
- медыцынская даведка па форме 086.
Перад падачай дакументаў пажадана скантактавацца з сакратарыятам каледжа па тэлефоне або праз электронную пошту і ўзгадніць час падачы дакументаў.
Пры падачы дакументаў абітурыенту неабходна вызначыцца ў выбары спецыялізацыі. Студэнты набіраюцца ў адну з дзвюх груп па спецыялізацыі на выбар:
- Катэхетыка (для жадаючых працаваць катэхетам)
- Агульная тэалогія (без права выкладання катэхізіса)
- Сямейны кансультант
Дакументы прымаюцца кожны дзень (акрамя суботы і нядзелі) у сакратарыяце каледжа з 9:00 да 13:00.'
- Адрас каледжа: 225411, г. Баранавічы, вул. Т. Шаўчэнкі, 6.
- Падрабязная інфармацыя — па тэлефонах:
- тэл/факс: 8 (0163) 57-93-07; 8 (0163) 57-93-14
- МТС: +375295135792
- e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
- сайт: catcollege.by
Залічэнне праходзіць па выніках экзамену па катэхізісе і вуснай кваліфікацыйнай размовы. Набор абітурыентаў абмежаваны. Да навучання прымаюцца асобы з 18 гадоў. Навучанне ў каледжы працягваецца тры гады (з кастрычніка па чэрвень) па завочнай форме навучання ў першую і трэцюю суботу і нядзелю месяца.
Сакратарыят каледжа