Рыцары Маці Божай

Чаму чытачы часопіса «Маленькі рыцар Беззаганнай» любяць Маці Божую? Так, таму, што Яе любяць усе хрысціяне. Але чытачы гэтага часопіса яшчэ і рыцары Беззаганнай Панны Марыі.

Менавіта пра гэта напісаў наш часопіс 20 гадоў таму ў сваім першым нумары, распавядаючы юным чытачам, што гэта значыць – быць рыцарам. Мінула 20 гадоў. А тэма і надалей застаецца актуальнай. Бо сапраўдны хрысціянін любіць Маці Божую і часта праз Яе знаходзіць свой шлях да Хрыста.

Таму чарговы веснавы нумар часопіса прысвечаны менавіта Маці Божай. У ім чытачы маюць магчымасць паразважаць над тым, чым Маці Божая падобная да свайго Сына. Яны прачытаюць пра настольную гульню «Фацімскія пацеркі», якую нядаўна выпусцілі ў свет айцы марыяне з Жодзіна. У новых апавяданнях часопіса прачытаюць пра моц і разнастайнасць заступніцкай малітвы, а таксама пра тое, дзе жывуць літары. Часопіс працягвае друкаваць матэрыял пра беларускага першадрукара Францішка Скарыну «Дарогі славутага палачаніна». І, як заўсёды, чытачоў чакаюць новыя загадкі, рэбусы, цікавыя заданні. 

У часопісе прадстаўлены працы, дасланыя на конкурс часопіса «Наш першадрукар». Дарэчы, конкурс працягваецца да канца гэтага года, і ў чытачоў яшчэ ёсць магчымасць стаць яго ўдзельнікамі.

Чытайце хрысціянскі часопіс для дзяцей «Маленькі рыцар Беззаганнай»! Станавіцеся ягоным аўтарам і героем!

Рэдакцыя 


Архіў нумароў знаходзіць на сайце часопіса mrb.ave-maria.by
Набыць часопіс можна:

  • у кнігарні «Духоўная кніга» (г. Мінск, вул. Багдановіча, 25, пн–пт: 10.00–19.00, сб: 11.00–17.00);
  • у парафіяльных кіёсках і пробашчаў парафій;
  • альбо звяртайцеся ў рэдакцыю па тэл. (017) 293 17 50.

 

 
© 2017 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла