Яе Вялікасці Кнізе прысвячаецца

Восеньскі нумар часопіса «Маленькі рыцар Беззаганнай» прысвечаны Кнізе. У год святкавання 500-годдзя беларускага друкаванага слова гэта здаецца цалкам лагічным, таму ў чарговым нумары працягваецца гаворка пра нашага першадрукара Францішка Скарыну, у прыватнасці пра ягоны партрэт, пра тыя дэталі на ім, якія шмат гавораць нам пра гэтага чалавека.

Дарэчы, часопіс працягвае конкурс «Наш першадрукар», прысвечаны Францішку Скарыну. Тыя, хто яшчэ хоча прыняць у ім удзел, мусяць паспяшацца: часу ўжо застаецца мала — апошні нумар рыхтуецца да друку!

На старонках часопіса пра свае любімыя кнігі ў дзяцінстве гавораць нашы былыя чытачы. І гэта таксама лагічна, бо мы сёлета святкуем наша 20-годдзе.

Як зрабіць прыгожую закладку для кніжкі, — распавядае дзецям Марыя Ганчаронак. Пра «Пазітыў ад Скарыны» гаворыць супрацоўніца Нацыянальнай бібліятэкі Таццяна Сапега. А Ірына Жарнасек зрабіла «справаздачу» са сходу анёлаў у чарговым апавяданні «Надзвычайны сход».

Заклікаем усіх дзяцей ахвотней разгадваць нашы загадкі, удзельнічаць у конкурсах, дасылаць свае малюнкі, жарты, аповеды!

Маленькі рыцар Беззаганнай


Архіў нумароў знаходзіць на сайце часопіса mrb.ave-maria.by
Набыць часопіс можна:

  • у кнігарні «Духоўная кніга» (г. Мінск, вул. Багдановіча, 25, пн–пт: 10.00–19.00, сб: 11.00–17.00);
  • у парафіяльных кіёсках і пробашчаў парафій;
  • альбо звяртайцеся ў рэдакцыю па тэл. (017) 293 17 50.

 

 
© 2017 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла