Дзеткам-малалеткам. Пра новы нумар «Маленькага рыцара Беззаганнай»

Так, часопіс «Маленькі рыцар Беззаганнай» менавіта для іх, нашых дзетак. Да свята Божага Нараджэння яны атрымаюць чарговы ягоны нумар з перадсвяточным настроем. Гэта апошні нумар нашага юбілейнага года. А нам цэлых 20 гадкоў ужо неўпрыкмет стукнула!

У часопісе дзеці прачытаюць пра тое, як найлепш падрыхтавацца да цудоўнага свята – Божага Нараджэння, як плённа перажыць час Адвэнту, пачынаючы ад вясёлых «Андрэек» да Бэтлеемскай стаенкі. Пра гэта ідзе гаворка на прыкладзе таго, як перажываюць гэты час дзеці з парафіі святога Андрэя Баболі ў Полацку.

Пра вясёлы ды жыццесцвярджальны баль «Мама, тата, я – святая сям’я!», які прайшоў у парафіі Яна Евангеліста і святога Максімільяна Кольбэ ў Мінску, распавядае фотарэпартаж Віталія Палінеўскага.

Заключны матэрыял гэтага года з рубрыкі «500 гадоў беларускаму друкаванаму слову» распавядае пра тое, як у Беларусі шануецца памяць пра Францішка Скарыну.

Пра нашых колішніх чытачоў і аўтараў – Аксану Ёрш і Руслана Берліна – ідзе гаворка ў рубрыцы «Нам – 20!».
Ну і, вядома ж, ёсць для нашых чытачоў загадкі, заданні, пытанні… Словам, адгадвайце, пішыце, малюйце, стварайце і… нам дасылайце! Але напачатку набудзьце часопіс ды прачытайце яго!

Са святамі ўсіх вас, нашы дарагія бацькі і дзеці!

Рэдакцыя


Архіў нумароў знаходзіць на сайце часопіса mrb.ave-maria.by

Набыць часопіс можна:

  • у кнігарні «Духоўная кніга» (г. Мінск, вул. Багдановіча, 25, пн–пт: 10.00–19.00, сб: 11.00–17.00);
  • у парафіяльных кіёсках і пробашчаў парафій;
  • альбо звяртайцеся ў рэдакцыю па тэл. (017) 293 17 50.
 
© 2018 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла