Святкуем разам з «Маленькім рыцарам Беззаганнай»!

Найчасцей вернікі гавораць пра тое, чаго ім нельга рабіць дзеля таго, каб падабацца Богу. А ці многія задумваюцца над тым, што ім трэба рабіць?

Вось над гэтым пытаннем і разважаюць аўтары новага нумара каталіцкага часопіса для дзяцей «Маленькі рыцар Беззаганнай». Гэтай тэме прысвечаныя апавяданні аўстрыйскай пісьменніцы Ленэ Майер-Скуманц і беларускай аўтаркі Ірыны Жарнасек. Пра гэта ж ідзе гаворка ў новай рубрыцы часопіса «Па старонках Катэхізіса». А ў кароткіх аповедах пра справы і захапленні юных хрысціянаў на канкрэтных прыкладах паказана, як можна будаваць сваё жыццё цікава, змястоўна і ў згодзе з евангельскімі праўдамі веры.

Як заўсёды, знойдуць чытачы ў новым нумары загадкі, прыпавесці, пазнаёмяцца з творчасцю сваіх равеснікаў. А ў рубрыцы «Нашы рукі да працы гатовы» убачаць, як можна прыгожа павіншаваць сваіх сяброў са святам, альбо як сваімі рукамі ўпрыгожыць велікодны стол. Словам, чытайце «Маленькі рыцар Беззаганнай» і пішыце ў яго!

Рэдакцыя


Архіў нумароў знаходзіць на сайце часопіса mrb.ave-maria.by

Набыць часопіс можна:

  • у кнігарні «Духоўная кніга» (г. Мінск, вул. Багдановіча, 25, пн–пт: 10.00–19.00, сб: 11.00–17.00);
  • у парафіяльных кіёсках і пробашчаў парафій;
  • альбо звяртайцеся ў рэдакцыю па тэл. (017) 293 17 50.

 

 

 

 

 
© 2018 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла