Летняя радасць. Выйшаў новы нумар часопіса "Маленькі рыцар Беззаганнай"

 

Падарожжы ў іншыя краіны, цікавыя вандроўкі па родным краі, радасныя пілігрымкі ў святыя мясціны… На іх звычайна бывае багатай летняя пара. А ў дзяцей — канікулы! І гэта — бязмежная радасць. Гэта — свабода! Але ж гэтая свабода не азначае, што чалавек забывае тады пра самае важнае і неабходнае ў жыцці — пра Бога. Пра ўсё гэта ідзе размова ў чарговым нумары часопіса для дзяцей «Маленькі рыцар Беззаганнай».

На яго старонках юныя чытачы прачытаюць таксама пра тое, як нараджаюцца… лялькі. Пра тое, што кожны з нас можа тварыць цуды. А таксама пра тое, чым жывуць іх равеснікі, якія таксама чытаюць і любяць часопіс «Маленькі рыцар Беззаганнай». У «Галерэйцы» прадстаўлена творчасць юных мастакоў з Полацка. А той, хто захоча сам зрабіць прыгожы падсвечнік, зможа гэтаму навучыцца…

Словам, чытайце «Маленькі рыцар Беззаганнай»! Сябруйце з ім. Пішыце ў яго. Станьце ягонымі аўтарамі і чытачамі!

 

 
© 2018 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла