Пра сям'ю Буткевічаў, менталітэт беларусаў і гарадзенскую ратушу чытайце ў новым нумары «Нашай веры»

Новы нумар квартальніка «Наша вера» пачынаецца дакладам біскупа А. Яшэўскага «Чаму сужэнства і сям’я маюць важнае значэнне для Касцёла», з якім ён выступаў на ІІІ Агульнабеларускім кангрэсе каталіцкіх сямейных рухаў у Баранавічах.

Пісьменніца І. Жарнасек прапануе ўвазе чытачоў свой арт. «Сёння імя маё ціха прамовіў…», які аўтарка прысвяціла сям’і Буткевічаў, што ўзгадавала для Касцёла на Беларусі сённяшняга ардынарыя Віцебскай дыяцэзіі біскупа Алега Буткевіча.

А. Жлутка ў арт. «Францішак Скарына: па навуку ў Падую» працягвае знаёміць чытачоў з выдатнай дзейнасцю беларускага першадрукара.

«Быць ксяндзом — не значыць быць прарокам» — пад такою назваю друкуецца інтэрв’ю польскага журналіста В. Багачыка з кс. А. Драгулам.

Працягваецца публікацыя перакладу трактата св. Яна ад Крыжа «Узыход на гару Кармэль» (пер. з ісп. мовы С. Грэсві), а таксама перакладу кнігі К. С. Льюіса «Чатыры віды любові» (пер. з англ. мовы Ю. Шэдзько).

Памяці наваградскіх назарэтанак прысвечаны арт. сястры Б. А. Фляк «Адкуль у іх былі сілы?»

Гісторык А. Шпунт у арт. «Eleemosynarius» распавядае пра асобу біскупа Войцаха (Альбрыхта) Радзівіла — аднаго з літоўскіх магнатаў, які ўзначаліў Віленскае біскупства.

Ю. Лаўрык у арт. «Унікальнае выданне Нясвіжскай друкарні» працягвае знаёміць чытачоў з кніжнымі скарбамі беларускіх манахаў.

В. Мазалеўскі ў арт. «Роспісы фарнага касцёла Божага Цела ў Нясвіжы» апавядае пра выдатны помнік манументальнага жывапісу XVIII ст.

Памяці выдатнага фалькларыста А. Ліса прысвечаны матэрыял І. Багдановіч «Гэта вельмі важны для мяне артыкул…». Тут жа друкуецца арт. А. Ліса «Аб менталітэце беларуса…»

У рубрыцы «Паэзія» друкуюцца вершы вядомых беларускіх паэтак Д. Бічэль і А. Данільчык.

Перакладчыца А. Сямёнава-Герцаг прапануе ўвазе чытачоў гістарычны аповед нямецкага пісьменніка Г. О. Котта «Вайсковы лагер Цілі ў Зальцгітэры».

Творчасці выдатнага беларускага мастака К. Качана прысвечана эсэ Л. Камінскай «Спавядаюцца фарбы…»

У рубрыцы «Мастацтва» вядомы калекцыянер, рэстаўратар І. Сурмачэўскі ў арт. «Палескі іканастас» піша пра ўнікальныя народныя абразы (працяг публікацыі).

Д. Бічэль у эсэ «Гродзенская ратуша, 1784» знаёміць чытачоў з творчасцю мастачкі А. Шунейкі.

Музыказнаўца С. Шэйпа ў арт. «Magnum opus Фларыяна Міладоўскага» цікава разважае пра творчасць аднаго з выдатных дзеячаў музычнай культуры Беларусі.

Ю. Шэдзько прапануе ўвазе чытачоў свае пераклады «Спеваў да святой Імшы» паводле У. Сыракомлі.

Доктар мастацтвазнаўства Т. Габрусь у арт. «Драўляныя базылікі Беларусі» апавядае пра адзін з найцікавейшых відаў сакральнага дойлідства.


Набыць часопіс можна:

  • у кнігарні «Духоўная кніга» (г. Мінск, вул. Багдановіча, 25, пн–пт: 11.00–18.00);
  • у парафіяльных кіёсках і пробашчаў парафій;
  • альбо звяртайцеся ў рэдакцыю па тэл. (017) 293 17 50.

 

 
© 2018 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла