Пра скаўтаў і не толькі

Восеньскі нумар каталіцкага часопіса для дзяцей «Маленькі рыцар Беззаганнай» прысвечаны на гэты раз скаўтам. Хто яны такія, скаўты? Чым займаюцца? Як працуюць і адпачываюць? Па якіх законах жывуць? Як вучацца быць добрымі скаўтамі? Пра ўсё гэта ідзе гаворка ў часопісе. А яшчэ пра тое таксама, што трэба для таго, каб стаць скаўтам.

Ну і як заўсёды, юных чытачоў чакаюць новыя загадкі ды заданні, запрашэнне станавіцца аўтарамі часопіса, дасылаючы ў рэдакцыю новыя творы, паведамленні, малюнкі.  Чытайце «Маленькі рыцар Беззаганнай»! Ён заўсёды рады вашым цікавым допісам, малюнкам, творам. Для іх знойдзецца месца на старонках нашага часопіса!


Набыць часопіс можна:

  • у кнігарні «Духоўная кніга» (г. Мінск, вул. Багдановіча, 25, пн–пт: 10.00–19.00, сб: 11.00-17.00);
  • у парафіяльных кіёсках і пробашчаў парафій;
  • альбо звяртайцеся ў рэдакцыю па тэл. (017) 356 17 50.

 

 
© 2018 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла