Пра невядомы партрэт кс. М. Сапоцькі, прамысловую тэхналогію ў Літве і выставу Брэйгеля чытайце ў новым нумары «Нашай веры»

Чарговы нумар часопіса «Наша вера» пачынаецца працягам публікацыі перакладу трактата св. Яна ад Крыжа «Узыход на гару Кармэль» (пер. з іспанскай мовы С. Грэсві).

Т. Клімовіч прапануе ўвазе чытачоў сваё інтэрв’ю «Дзеля большай хвалы Божай» з а. В. Жуком SJ.

Архівіст А. Шпунт у арт. «Ксёндз-канонік Юзаф Міцкевіч SJ — айцец прамысловай тэхналогіі ў Літве» цікава апавядае пра дзейнасць аднаго з найбольш актыўных езуітаў у нашым Краі.

Мастацтвазнаўца Н. Усава ў эсэ «Парадокс Эўгеніюша Казіміроўскага» расказвае пра карціну «За чытаннем», на якой мастак намаляваў благаслаўлёнага кс. М. Сапоцьку, спаведніка с. Фаўстыны Кавальскай.

В. Калечыц у арт. «Пра радавод благаслаўлёнага ксяндза Міхала Сапоцькі» знаёміць чытачоў з паходжаннем роду Сапоцькаў.

Мастак А. Пушкін у адмысловым эсэ апавядае пра сваю працу «Пасхальная містэрыя Пана нашага Езуса Хрыста» для касцёла Божага Цела ў пас. Беразінскае.

Мастацтвазнаўца С. Харэўскі піша пра выставу «Сакральная культура Касцёла Беларусі», якая з 14 лютага працуе ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі.

Ю. Лаўрык у арт. «Рэляцыя нунцыя мансіньёра Джуліё Руджэры...» знаёміць чытачоў са сваёю новаю знаходкаю: рэдкім рукапісам, адрасаваным Папу Рымскаму Пію V.

Рэдактар часопіса «Наша вера» К. Лялько ў развітальным слове «Памяці Сябра» піша пра выдатнага беларускага гісторыка Ю. Туронка, які ад пачатку заснавання часопіса быў членам яго рэдкалегіі і аўтарам. Тут жа друкуецца арт. літаратуразнаўцы Я. Янушкевіча «Праўдзівы Гісторык», прысвечаны памяці Ю. Туронка.

К. Лялько знаёміць чытачоў з кнігаю ўспамінаў «Рассеяных сабраць» арцыбіскупа Д. Грушоўскага, былога Апостальскага Нунцыя ў Беларусі (1996–2001).

Пісьменніца Д. Бічэль ва ўспамінах «Выган. Азерца з майго сну...» піша пра родныя ёй мясціны і людзей.

У рубрыцы «Паэзія» друкуюцца вершы паэтак Г. Каржанеўскай і А. Спрынчан.

Пра новыя вершы Д. Бічэль у эсэ «Толькі словы...» піша Зося Бараноўская.

У рубрыцы «Проза» друкуюцца ўспаміны І. Жарнасек «Нашых дзён крыгаход».

Пра творчасць народнага мастака Беларусі Г. Вашчанкі піша Л. Камінская ў эсэ «У фарбах любові і болю».

75-годдзю з дня нараджэння этнографа, мастацтвазнаўцы М. Раманюка прысвечаны артыкул мастака Ю. Піскуна «Акрылены вандроўнік».

Ю. Шэдзько ў эсэ «Мастацтва бачыць» цікава апавядае пра свае ўражанні ад наведвання выставы П. Брэйгеля Старэйшага ў Вене.


Набыць часопіс можна:

  • у кнігарні «Духоўная кніга» (г. Мінск, вул. Багдановіча, 25, пн–пт: 10.00–19.00, сб.: 11:00-17:00);
  • у парафіяльных кіёсках і пробашчаў парафій;
  • альбо звяртайцеся ў рэдакцыю па тэл. (017) 356-17-50.

 

 
© 2019 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла