Пра ўкрытае жыццё Езуса, сакрэты рэстаўрацыі партрэта Януша Радзівіла і драўляныя беларускія святыні чытайце ў другім нумары «Нашай веры»

Чарговы нумар часопіса «Наша вера» пачынаецца працягам публікацыі трактата св. Яна ад Крыжа «Узыход на гару Кармэль» (пер. з іспанскай мовы С. Грэсві).

У рубрыцы «Тэалагічныя рэфлексіі» друкуецца арт. езуіта Дж. А. Ашэнбрэнэра SJ «Укрытыя ў Езусе перад Айцом» (пер. з англ. мовы Ю. Шэдзько).

Вядомы тэолаг М. Пашук прапануе ўвазе чытачоў публікацыю «Сучасны апокрыф», у якой знаёміць чытачоў з цікавымі аповедамі кс. К. Бардскага (пер. з польск. мовы).

Ю. Шэдзько друкуе сваё інтэрв’ю з а. Р. Шульцам ОР пад назваю «Адкрываць Божую мудрасць і дзяліцца ёю...».

І. Зварыка ў арт. «Выстава „Сакральная культура Касцёла Беларусі“» апавядае пра адметную экспазіцыю культавых прадметаў у залах Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь.

Вядомы архівіст А. Шпунт у эсэ «У абароне Бога ад блюзнерстваў кожны вернік — жаўнер» піша пра наваградскага кашталяна Гедэона Яленскага і яго дзейнасць.

200-годдзю з дня нараджэння С. Манюшкі прысвечаны арт. літаратуразнаўцы Я. Янушкевіча «Самы вядомы ў свеце мінчук».

Пра адметнасць творчасці Сяргея Шэмета разважае Л. Камінская ў эсэ «Мастак святла і Божых таямніцаў».

А. Шпунт у сваім даследаванні «Пра рэстаўрацыю партрэта Януша Радзівіла...» піша пра адзін з апошніх вядомых магнацкіх партрэтаў, вернутых у экспазіцыю Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі.

Перакладчыца А. Сямёнава-Герцаг прапануе ўвазе чытачоў урывак з прозы Г. Освальда Котта «Падарожжа Лесінга...».

Памяці вядомага беларускага паэта, сябра рэдкалегіі часопіса «Наша вера» Мар’яна Дуксы прысвечаны публікацыі К. Лялько, С. Законнікава, Л. Сільновай і А. Сямёнавай-Герцаг. Тут жа друкуецца падборка вершаў Мар’яна Дуксы.

У рубрыцы «Паэзія» змешчаны новыя вершы Дануты Бічэль.

Л. Камінская ў эсэ «Гэтыя тры...» распавядае пра новую кніжку перакладу твораў кс. Яна Твардоўскага, падрыхтаваную ў выд. «Про Хрысто» пісьменніцай К. Лялько.

Пісьменнік, выдавец У. Сіўчыкаў прапануе ўвазе чытачоў свае новыя празаічныя творы — «Ракаўскі фэст», «Карова і ваўчыца».

Мастацтвазнаўца Т. Габрусь у рубрыцы «Архітэктура» друкуе сваё чарговае даследаванне «Шлях ад готыкі да сучаснасці», прысвечанае касцёльным пабудовам рознага часу.


Набыць часопіс можна:

  • у кнігарні «Духоўная кніга» (г. Мінск, вул. Багдановіча, 25, пн–пт: 11.00–18.00);
  • у парафіяльных кіёсках і пробашчаў парафій;
  • альбо звяртайцеся ў рэдакцыю па тэл. (017) 356-17-50.

 

 
© 2019 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла