Пра папскую ўладу і беларускую сакральную музыку ХІХ ст. чытайце ў восеньскім нумары часопіса «Наша вера»

Выйшаў новы, восеньскі, нумар часопіса «Наша вера», аўтары якога — мастацтвазнаўцы, гісторыкі, тэолагі, мастакі і пісьменнікі. Запрашаем набываць нумар у кнігарні «Духоўная кніга», а таксама ў парафіяльных кіёсках і бліжэй пазнаёміцца са зместам часопіса.


Чарговы нумар часопіса «Наша вера» пачынаецца заканчэннем публікацыі трактата св. Яна ад Крыжа «Узыход на гару Кармэль» (пер. з іспанскай мовы С. Грэсві).

У рубрыцы «Інтэрв’ю» друкуецца размова К. Лялько з ардынарыем Гродзенскай дыяцэзіі біскупам А. Кашкевічам з нагоды яго 70-годдзя.

Кс. прафесар В. Храстоўскі (Польшча, Універсітэт імя С. Вышынскага) у арт. «Трэба зноў навучыцца кленчыць» прапануе ўвазе чытачоў свае развагі пра кленчанне як малітоўную паставу ў святле Бібліі.

Пад назваю «Папа-валадар» друкуецца інтэрв’ю М. Мюллера з Т. Галушкам ОР — габілітаваным доктарам гіст. навук (Польшча) пра важныя аспекты папскай улады (пер. з польскай мовы Г. Шаўчэнка).

Польская журналістка Г. Сасноўска ў інтэрв’ю «Не ўцякай ад страху» размаўляе з прафесарам біблістыкі кс. К. Бардскім аб праблеме пераадолення страху (пер. з польскай мовы Ю. Шэдзько).

Гісторык А. Шпунт у даследаванні «Мікалай Уладзіслаў Юдыцкі — мальтыйскі рыцар» апавядае пра яшчэ адну цікавую постаць з гісторыі Касцёла.

Мастацтвазнаўца Н. Усава ў арт. «Карціна, знойдзеная на гарышчы» апавядае пра партрэт кс. С. Глякоўскага, намаляваны вядомым беларускім мастаком П. Сергіевічам. Асобе гэтага ж мастака прысвечаны і арт. В. Буйвала «Майстар гістарычнай карціны».

У рубрыцы «Прэзентацыя» Л. Камінская ў эсэ «Я адплаціў народу, чым моц мая магла...» піша пра альбом-каталог, які выйшаў у выдавецтве «Беларусь» да важнай даты ў гісторыі нацыянальнай культуры — 75-годдзя заснавання Дзяржаўнага літаратурнага музея Я. Купалы.

Музыказнаўца С. Шэйпа ў даследаванні «„Кароткі нарыс упадку касцёльнай музыкі ў заходніх губернях імперыі ў ХІХ стагоддзі“ А. Мілера» піша пра яшчэ адну малавядомую беларусам постаць у сакральнай музыцы.

Рэстаўратар і калекцыянер І. Сурмачэўскі ў эсэ «Мілейчыцы. Царская брама» апавядае пра духоўнае мастацтва беларускага Палесся.

У рубрыцы «Паэзія» змешчаны новыя вершы В. Жуковіча, А. Данільчык, С. Сяргея.

60-годдзю А. Чобата прысвечана эсэ Д. Бічэль «Сляпы Паэт у стогадовай дзедавай хаце».

Мастацтвазнаўца Т. Габрусь у рубрыцы «Архітэктура» друкуе сваё чарговае даследаванне «Шлях ад готыкі да сучаснасці», прысвечанае касцёльным пабудовам рознага часу (заканчэнне).


Набыць часопіс можна:

  • у кнігарні «Духоўная кніга» (г. Мінск, вул. Багдановіча, 25, пн–пт: 11.00–18.00);
  • у парафіяльных кіёсках і пробашчаў парафій;
  • альбо звяртайцеся ў рэдакцыю па тэл. (017) 356-17-50.

 

 

 
© 2019 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла