Выйшаў новы нумар часопіса «Ave Maria», прысвечаны кантэмпляцыйнай малітве

«Бог глядзіць на мяне, а я — на Яго» — гэтымі простымі словамі можна акрэсліць тэму лютаўска-сакавіцкага нумара часопіса «Ave Maria»: кантэмпляцыя, малітва сузірання. Як слушна заўважае ў «Слове рэдактара» Крыстына Лялько, узгадваючы словы святых, мысляроў, пісьменнікаў, кантэмпляцыя — важны спосаб хрысціянскай малітвы, варты асаблівай увагі ў час Вялікага посту, калі мы засяроджваемся на Крыжы Збаўцы. 


У інтэрв’ю Кацярыны Дурко з ксяндзом Раман Сушам святар распавядае пра гісторыю, тэалагічную аснову і традыцыю кантэмпляцыйнай малітвы, а таксама дае парады, якія дапамогуць далучыцца да гэтай старажытнай практыкі. Дапамогаю ў гэтым стануць таксама малітвы містыкаў Касцёла, змешчаныя на вокладцы новага нумара часопіса «Ave Maria».

Кантэмпляцыя — глыбокае асабістае перажыванне. Сведчаннем аб сваім досведзе кантэмпляцыі ў гэтым нумары часопіса дзеляцца Ірына Жарнасек, Данута Бічэль і Арцём Ткачук. Аб практыцы кантэмпляцыі ў традыцыі кармэлітаў распавядае наш пастаянны аўтар, манах кармэліт а. Юрый Кулай OCD у традыцыйнай рубрыцы «Школа малітвы». 

У рубрыках «Споведзь» і «Старонка псіхолага» прадстаўлены грунтоўныя матэрыялы, прысвечаныя годнаму вызнанняю грахоў і хрысціянскай медытацыі на тэму мацярынскай любові.

Прапануем чытачам таксама ўрыўкі з «Дзённіка маці Яўгеніі Равазіо», італьянскай містычкі, што жыла ў першай палове ХХ ст. і мела досвед двух аб’яўленняў, дадзеных Богам Айцом, прызнаных Касцёлам пасля 10-ці гадоў дасканалага даследавання.

У Касцёле аб’яўлены Пастырскі год, прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння Яна Паўла ІІ і з нагоды гэтага ў кожным нумары часопіса «Ave Maria» мы будзем дзяліцца з вамі думкамі гэтага святога, нашага сучасніка. У гэтым нумары змешчаны яго разважанні аб таямніцы крыжа. 

Набажэнству Крыжовага шляху прысвечаны матэрыял нашага сталага аўтара — кс. Андрэя Рылкі. 

Мы, супрацоўнікі рэдакцыі часопісаў «Ave Maria» і «Наша вера», а таксама выдавецтва «Про Хрысто», сардэчна віншуем нашага былога кансультанта і цяперашняга старшыню Рады па сродках масавай камунікацыі біскупа Юрыя Касабуцкага з 50-годдзем і змяшчаем у гэтым нумары вялікае інтэрв’ю з Яго Эксцэленцыяй. 


 Падрыхтавала Юлія Шэдзько

Набыць часопіс можна: 

  • у кнігарні «Духоўная кніга» (г. Мінск, вул. Багдановіча, 25, пн–пт: 10.00–19.00, сб.: 11.00-17.00);
  • у парафіяльных кіёсках і пробашчаў парафій;
  • альбо звяртайцеся ў рэдакцыю па тэл. (017) 356-17-50.
 
старые. проститутки брюнетки Красноярск. худые проститутки Екатеринбург. проститутки Курчатовский. Ночные бабочки: проститутки в Оренбурге Гифки. кабинет врача. Секс по материалам сайта . Большой ресурс с бесплатным порно видео
© 2020 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла