У выдавецтве «Pro Christo» выйшаў «Паэтычны каляндар: Каталіцкія святы ў вершах і малюнках»

Да гадавіны з дня смерці паэта Мар’яна Дуксы ў выдавецтве «Pro Christo» выйшаў «Паэтычны каляндар: Каталіцкія святы ў вершах і малюнках», які складаецца з вершаў паэта і малюнкаў мастачкі Галіны Ханкі-Янушкевіч.


«Паэтычны каляндар» прысвечаны асноўным каталіцкім святам, ілюстраваны прыгожымі малюнкамі-размалёўкамі. Гэта перавыданне ў фармаце А4 ужо існуючай кніжкі вершаў, дзе на адной старонцы разварота можна прачытаць верш, а на другой — размаляваць тэматычны малюнак. Кніга «Паэтычны каляндар» — не толькі цудоўны падарунак для дзетак, яе можна выкарыстоўваць таксама на занятках па рэлігіі, на дзіцячых ранішніках, у афармленні парафіяльных святыняў.

Набыць кнігу можна:

  • у кнігарні «Духоўная кніга» (г. Мінск, вул. Багдановіча, 25, пн–пт: 10.00–19.00, сб.: 11.00-17.00);
  • у парафіяльных кіёсках і пробашчаў парафій;
  • альбо звяртайцеся ў рэдакцыю па тэл. (017) 356-17-50.

Змест:

- 1 студзеня. Святой Багародзіцы Марыі;
- 6 студзеня. Аб’яўленне Пана — Трох Каралёў;
- 2 лютага. Ахвяраванне Пана Езуса (Грамніцы);
- 11 лютага. Найсвяцейшай Панны Марыі з Люрда;
- Папялец;
- 19 сакавіка. Святога Юзафа;
- 25 сакавіка. Звеставанне Пана;
- Вербная нядзеля;
- Вялікдзень;
- «Да Маці Божай Маёвай»;
- Маці Божай Фацімскай;
- Першая Камунія;
- Унебаўшэсце Пана Езуса;
- Спасланне Духа Святога;
- Найсвяцейшай Тройцы;
- Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста;
- Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса;
- 29 чэрвеня. святых Апосталаў Пятра і Паўла;
- 2 ліпеня. Маці Божай Будслаўскай;
- 16 ліпеня. Маці Божай Шкаплернай;
- 26 ліпеня. святых Яўхіма і Ганны, бацькоў Найсвяцейшай Панны Марыі;
- 6 жніўня. Перамяненне Пана;
- 8 верасня. Нараджэнне Найсвяцейшай Панны Марыі;
- 29 верасня. Святых Арханёлаў Міхала, Габрыэля, Рафала;
- 7 кастрычніка. Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай;
- 2 лістапада. Дзень успаміну памерлых;
- 16 лістапада. Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай, Маці Міласэрнасці;
- Хрыста Валадара Сусвету;
- 8 снежня. Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі;
- 25 снежня. Божае Нараджэнне.


Вольга Качалка

 
старые. проститутки брюнетки Красноярск. худые проститутки Екатеринбург. проститутки Курчатовский. Ночные бабочки: проститутки в Оренбурге Гифки. кабинет врача. Секс по материалам сайта . Большой ресурс с бесплатным порно видео
© 2020 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла