Пра псіхалогію веры, Жанну д'Арк і прыватныя калекцыі на Беларусі чытайце ў новым нумары часопіса «Наша вера»

Выйшаў новы нумар часопіса «Наша вера», аўтары якога — мастацтвазнаўцы, гісторыкі, тэолагі, мастакі і пісьменнікі. Запрашаем набываць нумар у кнігарні «Духоўная кніга», а таксама ў парафіяльных кіёсках і бліжэй пазнаёміцца са зместам часопіса. 


Частка матэрыялаў гэтага нумару прысвечана постаці св. Яна Паўла ІІ. Яны пачынаюцца ўласным вершам Яна Паўла ІІ (Караля Вайтылы) «Калі думаю пра Айчыну» і працягваюцца Пастырскім пасланнем арцыбіскупа Т. Кандрусевіча «Не бойцеся! Адчыніце дзверы Хрысту!», а таксама размоваю К. Лялько з мастаком С. Шэметам, які напісаў каля дзясятка партрэтаў Вялікага Папы («Прыцяжэнне святасці»), — адзін з іх змешчаны на вокладцы часопіса.

Да 70-годдзя Беларускай праграмы Ватыканскага радыё друкуюцца нататкі «Шляхам дзіваў і ўражанняў» (1934 г.) кс. П. Татарыновіча, які быў заснавальнікам гэтай праграмы. 

130-годдзю з дня нараджэння паэта і святара К. Сваяка (К. Стэповіча) прысвечана публікацыя літаратуразнаўцы І. Багдановіч «Біблія як крыніца паэтычнага натхнення Казіміра Сваяка».

Пра 4-ю запаведзь у навучанні Сіраха (3, 1–16) піша доктар тэалогіі М. Пашук у матэрыяле пад назваю «Стаўленне да бацькі і маці». 

Кандыдат псіхалагічных навук Я. Маліноўскі прапануе ўвазе чытачоў свае разважанні над псіхалагічным ракурсам веры ў арт. «Патэрналісцкая падаплёка псіхалогіі веры».

У перакладзе з польскай мовы Ю. Шэдзько друкуецца інтэрв’ю М. Мюллера з гісторыкам Касцёла Т. Галушкам ОР «Сэрца ў попеле» пра выбітную постаць св. Жанны д’Арк.

Журналіст Я. Чапля ў арт. пад назваю «Параза» разважае пра драматычну шлях Касцёла падчас пераследу веры савецкімі ўладамі. 

У рубрыцы «Пераклады» змешчаны вершы выбітнага польскага паэта Ю. Тувіма ў перакладзе на беларускую мову С. Сяргея.

Літаратуразнаўца А. Брусевіч у эсэ «Палёт за рамкі традыцыйнага» піша пра новую кнігу вершаў Д. Бічэль-Загнетавай «Гускі вяртаюцца» (2019), друкуюцца таксама вершы паэткі.

У рубрыцы «Паэзія» друкуюцца вершы І. Багдановіч.

Ю. Шэдзько ў арт. «Дасканалы Дзюрэр» піша пра нядаўнюю выставу творчасці знакамітага мастака ў Вене, дзе ёй давялося пабываць. 

Э. Дзвінская прысвяціла свой матэрыял «Доктар Скот Кэрал і Музей Бібліі ў Вашынгтоне» асобе доктара Кэрала, які ў верасні 2018 г. быў адным з арганізатараў выставы «Беларусь і Біблія» ў Мінску. 

Вядомы рэстаўратар і калекцыянер І. Сурмачэўскі ў арт. «Лёс прыватных калекцый на Беларусі ў XVI–XX стст.» разважае пра страчаную і захаваную культурна-рэлігійную спадчыну.

70-годдзю выдатнага беларускага мастака К. Качана прысвечана эсэ Л. Камінскай «Пра „Сароку над гумном“ і вечную „Дарогу дамоў“».

Э. Дзвінская ў арт. «Дойлід, які прысвяціў свой талент сакральным забудовам» піша пра архітэктара А. Базевіча і яго святыні.


Набыць часопіс можна:

  • у кнігарні «Духоўная кніга» (г. Мінск, вул. Багдановіча, 25, пн–пт: 10.00–19.00, сб.: 11.00–17.00);
  • у парафіяльных кіёсках і пробашчаў парафій;
  • альбо звяртайцеся ў рэдакцыю па тэл. (017) 356-17-50.

Пра мінулыя нумары часопісаў «Наша вера» і «Ave Maria» чытайце ТУТ.

 
старые. проститутки брюнетки Красноярск. худые проститутки Екатеринбург. проститутки Курчатовский. Ночные бабочки: проститутки в Оренбурге Гифки. кабинет врача. Секс по материалам сайта . Большой ресурс с бесплатным порно видео
© 2020 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла