Пасхальны Трыдуум разам са святым Хосэмарыя Эскрыва
Падрыхтуймася да свята Вялікадня разам са святым Хасэмарыя Эскрыва, заснавальнікам арганізацыі Opus Dei (Справа Божая), мэта якой — дапамагаць вернікам дасягнуць святасці ў штодзённым жыцці, займаючыся звычайнымі зямнымі справамі. Няхай трапныя думкі святога Хасэмарыя дапамогуць нам годна перажыць Пасхальны Трыдуум і нядзельным ранкам радасна сустрэць уваскрослага Хрыста.
Кніга гамілій св. Хасэмарыя Эскрыва «Хрыстус праходзіць побач» выйшла ў выдавецтве Pro Christo ў 2014 годзе і ўключае яго прамовы з нагоды розных урачыстасцяў на працягу літургічнага года. Гэтыя разважанні дапамогуць паглыбіць сваё духоўнае жыццё і заахвоцяць нястомна падмацоўваць веру ўчынкамі, бо «Езус праходзіць побач з намі і чакае ад нас — сёння, цяпер — вялікай перамены».
Кнігу можна замовіць і набыць па адрасе:
Мінск, вул. Багдановіча 25, «Духоўная кніга», тэл. (017) 293-17-53
Эўхарыстыя — таямніца веры і любові
Вялікі чацвер
Смерць Хрыста — жыццё хрысціяніна
Вялікая Пятніца
Хрыстус прысутны ў хрысціянах
Велікодная нядзеля