2015 май-чэрвень

Навэнна да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса

Распачынаецца ў сераду перад святам Божага Цела

Падрабязней...

Закон малітвы — гэта закон веры

Трынаццатая звычайная нядзеля, год В (28.06.2015).

Сёння разам з айцом дамініканінам Міхалам Ермашкевічам OP мы разважаем пра якасць нашай веры. А павінна яна быць такой, каб Езус і нам, як жанчыне з Евангелля, мог сказаць: «Вера вашая ўратавала вас. Ідзіце ў спакоі і будзьце вольныя ад хваробы сваёй».

Падрабязней...

Езус побач

Дванаццатая звычайная нядзеля, год В (21.06.2015).

Сёння разам з айцом дамініканінам Паўлам Мажэйкам OP мы разважаем пра каштоўнасць даверу да Пана Бога. Гэта дазваляе заставацца спакойнымі нават у самыя цяжкія часы, бо мы ведаем, што «і вецер, і мора слухаюцца Яго».

Падрабязней...

Малое дабро збаўляе свет

Адзінаццатая звычайная нядзеля, год В (14.06.2015).

Сёння разам з айцом дамініканінам Крыштафам Коц’янам OP мы разважаем пра ўласны ўнёсак у будаванне Божага Валадарства: як самыя малыя нашыя справы могуць быць вялікімі ў Божых вачах. 

Падрабязней...

Грахі супраць Духа

Дзесятая звычайная нядзеля, год В (07.06.2015).

Сёння разам з айцом дамініканінам Раманам Шульцам OP мы разважаем пра небяспеку, якую нясуць з сабою грахі супраць Духа Святога, бо «той, хто будзе блюзнерыць супраць Духа Святога, ніколі не атрымае адпушчэння».

Падрабязней...

Ушануем Сэрца Езуса разам з «Ave Maria»:

па старонках шостага нумара часопіса.

Канец вясны і месяц чэрвень, прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса, выдаліся багатымі на падзеі і святочныя даты ў Касцёле. Таму і на старонках чэрвеньскага нумара часопіса «Ave Maria» перад чытачамі ажывае нядаўняе асвячэнне першага ў Беларусі касцёла імя св. Яна Паўла ІІ.

Падрабязней...

Гісторыя аднаго «Вось Я»

Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы, год В (31.05.2015).

Сёння разам з братам дамініканінам Дамінікам Юркавічам OP мы разважаем пра таямніцу Найсвяцейшай Тройцы, якая застаецца неспасцігальнаю для чалавека, але ў яе перспектыве мы спасцігаем саміх сябе. 

Падрабязней...

Найсвяцейшая Тройца — прыклад дасканалай супольнасці

31 мая — урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы.

Праўда пра Бога Адзінага ў Тройцы — адна з найбольшых таямніцаў хрысціянства, якую нельга спасцігнуць да канца.

Падрабязней...

Каму адпусціце грахі, таму будуць адпушчаны; на кім пакінеце, на тым застануцца

Нядзеля Спаслання Духа Святога, год В (24.05.2015). 

Айцец Міхал Ермашкевіч OP прапануе паразважаць над тым, чаму трэба спавядацца перад святаром, чаму не дастаткова ў думках перапрасіць Бога. Сэнс вызнавання грахоў — і перад Богам, і перад святаром — не ў тым, каб «паінфармаваць» Бога аб стане сваёй душы, а ў тым, каб быць у адпаведным стане для атрымання неабходнай ласкі.

Падрабязней...

Лекі супраць атрафіі любові

Шостая Велікодная нядзеля, год В (10.05.2015).

Сёння разам з айцом дамініканінам Браніславам Дашкевічам OP мы разважаем пра тое, наколькі любоў неабходная кожнаму чалавеку. Крыніцаю ж любові, якая ніколі не вычарпаецца, можа быць адзін толькі Бог. Будзем жа па прыкладзе Хрыста вучыцца любіць сваіх бліжніх, чэрпаючы моц для гэтага з любові самога Езуса. 

Падрабязней...

© 2017 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла